Роскільскі мір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Роскільскі мір
Дата падпісання 28 лютага 1658
Месца падпісання
Бакі Шведская імперыяДанія-Нарвегія
Мова шведская мова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Тэрытарыяльныя набыцці Швецыі: акруга Халанд (чырвоным колерам), акруга Сконэ і Бохуслен (жоўтым колерам), акруга Борнхальм і Трондэлаг (паказаны фіялетавым колерам).

Роскільскі мір — мірны дагавор, заключаны Даніяй і Швецыяй 26 лютага 1658 года ў горадзе Роскіле (Данія). Гэтым мірам завяршылася дацка-шведская вайна 16571658 гадоў, распачатая каралём Даніі і Нарвегіі Фрэдэрыкам III. Данія, якая пацярпела паражэнне ад войскаў Карла X Густава, пагадзілася на велізарныя тэрытарыяльныя саступкі. Да Швецыі адышоў, у прыватнасці, паўвостраў Сконэ. Акрамя таго, Швецыя вызвалялася ад мыт за праход гандлёвых суднаў праз праліў Эрэсун. Данія таксама абавязалася перашкаджаць праходу праз пралівы ў Балтыйскае мора ўсіх флатоў краін, варожых Швецыі.