Ротвайль
| ||||||||||||||||||||||||||||
Ротвайль (ням.: Rottweil [ˈʁɔtvα:il] , алем.: Rottweil, Rautweil, лац.: Rottovilla, Rotevilla, Arae Flaviae — гістарычны горад у зямлі Бадэн-Вюртэмберг, на паўднёвым захадзе Германіі. Насельніцтва па дадзеных на 31 сакавіка 2006 года складае 25 961 чалавек, плошча — 71,76 км².
Быў заснаваны на беразе ракі Некар у 73 годзе легіёнам Клаўдзія Аўгуста для замацавання заваяванай Паўднёвай Германіі, названай Зямлёй Флавія. Каля 260 года н. э. плямёны швабаў выціснулі з гэтай мясцовасці рымлян. Каля 700 года н. э. мясцовы князь загадаў пабудаваць на руінах былых рымскіх лазняў хрысціянскую царкву. Пры пабудове натыкнуліся на чырвоную плітку, якая пакрывала падлогу, каб адрозніць гэты горад ад іншых, яго назвалі «das Rote Wil» — чырвоная плітка.
Таксама горад вядомы тым, што ў ім была выведзена парода сабак ратвейлер.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]
- Ёзуа Кіміх (нар. 1995) — нямецкі футбаліст.
- Сімона Хаўсвальд — нямецкая біятланістка.
Зноскі
- ↑ а б в archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- ↑ а б Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2018 (4. Quartal) — Federal Statistical Office. Праверана 10 сакавіка 2019.
- ↑ Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2022 — DESTATIS, 2023. Праверана 7 кастрычніка 2023.