Рубін Цімура
Рубін Цімура — назва аднаго са знакамітых гістарычных камянёў, дадзеная па імі яго першага дакладна вядомага ўладальніка Тамерлана. Назва рубін з’яўляецца памылковай, насамрэч камень з’яўляецца чырвонай шпінеллю, але гэта было ўсталявана толькі ў 1851 годзе.
Маса каменя 361 карат, ён уваходзіць у каралі з драбнейшых шпінеляў, пакрыты старадаўняй індыйскай агранкай, а таксама шматлікімі надпісамі, якія дазваляюць прасачыць яго гісторыю.
Уладальнікі каменя[правіць | правіць зыходнік]
Па легендзе, упершыню камень агранены ў V стагоддзі да н.э.
- з 1398 года — Тамерлан
- чацвёрты сын Тамерлана — Шахрух
- з 1447 года — Улугбек
- шах Абас I
- Вялікі Магол Джахангір
- Вялікі Магол Шах-Джахан (надпіс на камені Сахіб Кіран Сані (Другі спадар спрыяльных планет), гэта значыць другі пасля Цімура)
- з 1658 Вялікі Магол Аўрангзеб, які зрынуў свайго бацьку Шах-Джахана
- Махамад Фарук Сіяр
- з 1739 года — персідскі Надзір-шах
- Ранджыт Сінгх
- Ост-Індская кампанія
- 1848 — каралева Вікторыя, захоўваўся ў Індыйскім пакоі Букінгемскага палаца
- Паводле даных на люты 2009 года, рубін Улугбека, падобны на «Рубін Цімура» належыць шэйху Кувейта Насеру ас-Сабаху[1].
Зноскі
- ↑ «Это торжество мастеров эпохи Великих Моголов» // «Время новостей», № 31, 25 февраля 2009 — интервью с принцессой Кувейта Хиссой ас-Сабах о выставке «Сокровищница мира. Ювелирное искусство Индии в эпоху Великих Моголов».