Руднянскі сельсавет (Гарадоцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Руднянскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гарадоцкі раён
Уключае 23 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Рудня
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 13 верасня 2018
Насельніцтва (2009) 591
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Рудня́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Рудня.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Рудненскі (Руднянскі) сельсавет у складзе Мяжанскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Мяжанскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Гарадоцкага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе новаўтворанага Мехаўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 18 сакавіка 1958 года ў складзе Езярышчанскага раёна. 16 верасня 1960 года ў склад Мяжанскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Кавалёва, Каверзіна, Махалава, Немцава, Трубачова, Ціпоры і Шаўрова)[1]. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. 26 сакавіка 1973 года скасавана вёска Шаламова (злілася з вёскай Задрачча)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 8 населеных пунктаў[3]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Марчанскага сельсавета (вёскі Вадзянікі, Горкі, Гукалы, Дубраўка, Кудзіны, Марчанкі і Саладухі) і частка скасаванага Газьбенскага сельсавета (вёскі Андрэева, Астапкавічы, Баркі, Газьба, Гаці, Лугаўскія, Рэпішча, Халіпы, Шмані)[4]. 13 верасня 2018 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя падзелена паміж Езярышчанскім (14 населеных пунктаў: вёскі Балотніца, Бібіна, Вадзянікі, Горкі, Гукалы, Дарахі, Дубраўка, Задрачча, Кудзіны, Ляхаўка, Марчанкі, Прудок, Рудня, Саладухі), Мяжанскім (9 населеных пунктаў: вёскі Андрэева, Астапкавічы, Баркі, Газьба, Гаці, Лугаўскія, Рэпішча, Халіпы, Шмані) і Бычыхінскім (землі сельскагаспадарчага прызначэння) сельсаветамі[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 591 чалавек[6], з іх 88,7 % — беларусы, 10,3 % — рускія[7].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 23 населеныя пункты.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 46. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  5. Решение Витебского областного Совета депутатов от 13 сентября 2018 г. № 47 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Городокского района Витебской области
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.