Ружавы алей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ру́жавы але́й[1] — эфірны алей з пялёсткаў кветак ружы дамаскай (Rosa damascena)[1] і іншых відаў руж.

Глейкая вадкасць жаўтаватага колеру з пахам ружы. Шчыльнасць 841—861[1] кг/м³ пры тэмпературы 30 °C. Раствараецца ў этаноле, амаль не раствараецца ў вадзе. Асноўныя складнікі — цытранелол, гераніёл, нерол, фенілэтылавы спірт[1].

Ружавы алей выкарыстоўваецца ў парфумерыі, фармакалогіі і ў вытворчасці кандытарскіх вырабаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]