Руперт Брук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Руперт Брук
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні англ.: Rupert Chawner Brooke
Дата нараджэння 3 жніўня 1887(1887-08-03)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 красавіка 1915(1915-04-23)[1][2][…] (27 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Маці Mary Ruth Parker-Brooke[d][6]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік
Кірунак Bloomsbury Group[d]
Мова твораў англійская
rupertbrooke.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Руперт Брук (англ.: Rupert Brooke; 3 жніўня 188723 красавіка 1915) — англійскі паэт.

Вучыўся ў King's College у Кембрыджы. Падчас вучобы цікавіўся беларускім фальклорам. У 1912 г. напісаў п'есу «Літва», падзеі якой адбываюцца ў сялянскай хаце каля Магілёва. Гэта быў адзін з першых англійскіх твораў, прысвечаных беларускай тэматыцы. У 1916 г. п'еса была ўпершыню пастаўленая на сцэне ў Чыкага.

Стаў вядомы ідэалістычнымі ваеннымі санетамі часоў Першай сусветнай вайны, хоць сам не паспеў паўдзельнічаць у ніводнай бітве. Памёр на шляху на бітву пры Галіполі ад запалення крыві ў Эгейскім моры. Пахаваны на в. Скірас.

Зноскі

  1. а б Rupert Brooke // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Rupert Brooke // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.poemhunter.com/rupert-brooke/biography/
  4. а б в г Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  5. http://www.bbc.co.uk/history/historic_figures/brooke_rupert.shtml
  6. geni.com — 2006.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / Наталля Гардзіенка; пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мінск: Медысонт, 2010. — 620 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн.18). ISBN 978-985-6887-63-8