Рыкарда Гуіральдэс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыкарда Гуіральдэс
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 13 лютага 1886(1886-02-13)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 кастрычніка 1927(1927-10-08)[1][2] (41 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік
Гады творчасці з 1913
Жанр паэзія
Мова твораў французская
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рыкарда Гуіральдэс (ісп.: Ricardo Güiraldes; 13 лютага 1886, Буэнас-Айрэс — 11 лістапада 1927, Парыж) — аргенцінскі пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1910 годзе адправіўся ў падарожжа па Еўропе, Індыі, Японіі. Жыў у Парыжы, дзе пазнаёміўся з французскай авангарднай літаратурай. Пасля вяртання ў Буэнас-Айрэс у 1912 годзе ажаніўся з Адэлінай дэль Карыл. У гэтым жа годзе выходзіць яго першы паэтычны зборнік El cencerro de cristal. У 1916 годзе з жонкай падарожнічае на Ямайку і Кубу, падарожныя нататкі ляглі ў аснову рамана Xaimaca. У 1917 годзе выходзіць аўтабіяграфічны раман Raucho.

У 1919 і 1922 гадах зноў падарожнічае па Еўропе разам з жонкай. У 1922 годзе выходзіць раман «Разаўра» — меланхалічны, іранічны твор пра каханне. У гэты перыяд адбываюцца змены ў мысленні Гуіральдэса — пачынае цікавіцца тэасофіяй і ўсходняй філасофіяй. У 1924 годзе Гуіральдэс робіцца адным з заснавальнікаў ультраістычнага часопіса Proa.

Творчасць Рыкарда Гуіральдэса дасягнула сваёй вяршыні ў рамане «Дон Сегунда Сомбра». У 1927 годзе пісьменнік у апошні раз едзе ў Еўропу, памірае ў Парыжы ад раку.

Зноскі

  1. а б Ricardo Guiraldes // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Ricardo Güiraldes // todotango.com Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.