Рычард Трэвітык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рычард Трэвітык
англ.: Richard Trevithick
Партрэт Рычарда Трэвітыка, вынаходніка паравоза.
Род дзейнасці Вынаходнік
Дата нараджэння 13 красавіка 1771(1771-04-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 красавіка 1833(1833-04-22)[1][2][…] (62 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Вялікабрытанія
Бацька Richard Trevithick[d][4]
Маці Ann Teague[d][4]
Жонка Jane Harvey[d]
Дзеці Francis Trevithick[d], John Harvey Trevithick[d], Frederick Trevithick[d], Richard Trevithick[d], Ann Trevithick[d] і Elizabeth Harvey Trevithick[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рычард Трэвітык (англ.: Richard Trevithick; 13 красавіка 1771, Ілаган, Корнуэл — 22 красавіка 1833, Дартфард, Кент) — англійскі вынаходнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паравоз Трэвітыка і кальцавая дарога-атракцыён для яго дэманстрацыі
Злева акварэль Т. Роўлендсана

Атрымаў сярэднюю адукацыю ў Камбарне, веды ў галіне паравой тэхнікі набыў самаадукацыяй, што дазволіла яму заняць пасаду інжынера ў розных кампаніях. Ініцыятар стварэння і прымянення стацыянарных машын, якія працуюць пры высокіх цісках (атрымаў патэнт на «машыну высокага ціску» у 1800). Засвоіў на практыцы цыліндрычныя паравыя (так званыя «корнвалійскія») катлы (1815). З 1797 будаваў мадэлі паравых вазьніц, а ў 1801 пачаў будаваць арыгіналы вазьніц, апошняя з якіх прайшла паспяховыя выпрабаванні ў Корнуэле і Лондане (1802—1803). У 1803—1804 пры дапамозе Дж. Стыла Трэвітык пабудаваў для завадской Мертыр-Тыдвілскай чыгункі (Паўднёвы Уэльс) першы ў гісторыі паравоз, які апынуўся занадта цяжкім для чыгунных рэек і не мог выкарыстоўвацца. Другі паравоз Трэвітык і Стыла таксама не атрымаў прымянення, толькі ў 1808 Трэвітык пабудаваў паравоз больш дасканалай канструкцыі, які развіваў хуткасць да 30 км/гадз.; дэманстраваў яго ў прадмесці Лондана. Паравоз атрымаў назву «Catch Me Who Can» («Злаві мяне, хто зможа»). У мэтах прапаганды паравоза Трэвітык пабудаваў за свой кошт кальцавую дарогу ў парку, дзе «Злаві …» спаборнічаў у хуткасці з коньмі і перавозіў людзей дзеля забавы. Але, не атрымаўшы падтрымкі ад буйных фінансістаў, Трэвітык збяднеў (1811) і ў 1816 з’ехаў у Паўднёвую Амерыку — у Перу, пасля няўдалага ўдзелу ў іспана-перуанскай вайне вярнуўся ў Англію ў 1827, памёр у поўнай галечы.

Зноскі

  1. а б Richard Trevithick // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lundy D. R. Richard Trevithick // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Тревитик Ричард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б Lundy D. R. The Peerage

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Anthony Burton: Richard Trevithick — Giant of Steam. Aurum Press, London 2000. ISBN 1-85410-878-6