Рэчыцкі павет (Вялікае Княства Літоўскае)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэчыцкі павет
Сцяг
Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1566
Дата скасавання 1793
Насельніцтва гл. Насельніцтва
Плошча 30[1] тыс.
Рэчыцкі павет на карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рэ́чыцкі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага ў XVIXVIII стст. Павет займаў 30 тыс. км² і з’яўляўся найбольшым у ваяводстве. Сталіца знаходзілася ў горадзе Рэчыца. У складз павета ўваходзілі староствы: Бабруйскае, Гомельскае, Прапойскае, Рагачоўскае, Рэчыцкае, Чачэрскае.

На поўначы межаваў з Менскім паветам і Мсціслаўскім ваяводствам, на ўсходзе — з Мціслаўскім ваяводствам і Старадубскім паветам Смаленскага ваяводства і Чарнігаўскім княствам (пазней з Расійскай дзяржавай), на поўдні — з Кіеўскім ваяводствам, на захадзе — з Мазырскім паветам і Слуцкім княствам Новагародскага ваяводства.[2] Ахопліваў тэрыторыю ўсходняй часткі сучаснай Гомельскае вобласці, паўднёвай і паўднёва-заходняй Магілёўскай вобласці, а таксама прылеглыя часткі Бранскай вобласці Расіі і Чарнігаўскай Украіны.

Меў павятовую харугву чырвонага колеру з выявай «Пагоні».[1] Мундзір павятовых урадоўцаў складаўся з малінавага кунтуша, белых адваротаў і жупана.

Ваеннае ліхалецце (сярэдзіна XVII ст.) прычыніла павету моцнае спусташэнне. Колькасць дымаў скарацілася на 58 %[3].

Зноскі

  1. а б Насевіч В. Рэчыцкі павет // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 534. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  2. Powiat rzeczycki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew (польск.). — Warszawa, 1889. S. 134
  3. Morzy, J. Kryzys demograficzny na Litwie i Białorusi w II połowie XVII wieku / Józef Morzy. — Poznań: Uniwersytet im. Adama Mickiewicza, 1965. — 405 s. — Tabl. 22, 24. — (Prace Wydziału Filozoficzno-Historycznego — Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. Historia 21).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае», Ермаловіч М., изд. «Беллітфонд», Мінск, 2003 г. ISBN 985-6576-08-3
  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
  • Powiat rzeczycki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 340 (польск.)
  • Powiat rzeczycki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. S. 134 (польск.)
  • Rohaczew // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — T. IX. — Warszawa, 1880—1914. — S. 688. (польск.)
  • Lietuvos Valstybes Istorijos Archyvas — f.11 a.1 b.1159 N.katalog. 3612 J.katalog.3876 (літ.) (польск.)
  • стар. 181, Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5 кн. 1: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Мн.: БелЭн, 2001 г. ISBN 985-11-0214-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]