Рэчыцкі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэчыцкі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у Гомельская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Рэчыца
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Кіраўнік Пётр Мікалаевіч Шостак[1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 57,47 %, руская 40,22 %
Размаўляюць дома: беларуская 17,34 %, руская 79,6 %[2]
Насельніцтва (2009)
104 781 чал.[2] (3-е месца)
Шчыльнасць 38,4 чал./км² (4-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 89,29 %,
рускія — 7,54 %,
украінцы — 1,69 %,
іншыя — 1,48 %[2]
Плошча 2 713,95[3]
(5-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
124 м[4]
Рэчыцкі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рэчыцкі раён — раён у цэнтры Гомельскай вобласці. Утвораны 8 снежня 1926 года. Цэнтр — горад Рэчыца. На тэрыторыі раёна змешчаны 188 сельскіх населеных пунктаў, пасёлак гарадскога тыпу Зарэчча і горад раённага падпарадкавання Васілевічы.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя раёна знаходзіцца ў межах Прыдняпроўскай нізіны. Плошча складае 2,7 тыс. км²[5]. Паверхня пераважна пласкахвалістая з выступамі марэнных град і ўзгоркаў на захадзе, забалочанымі плоскімі паніжэннямі і ўчасткамі дзюнна-ўзгоркавых форм на ўсходзе. Працягласць раёна з поўначы на поўдзень — 70 км, з захаду на ўсход — 60 км. Пераважаюць вышыні 130—140 м (75 % тэрыторыі), найвышэйшы пункт 161 м (за 2 кіламетры на поўдзень ад аграгарадка Камсамольск). Агульны нахіл з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Карысныя выкапні: нафта і спадарожны гаручы газ (асноўны раён здабычы на Беларусі — Рэчыцкае радовішча нафты), торф, пяскі, пясчана-жвіровы матэрыял, гліны і суглінкі. Больш за 45 % тэрыторыі раёна занята лесам.

Насельніцтва раёна ў 1995 годзе налічвала 49,4 тыс. чалавек[5].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Раён утвораны 8 снежня 1926 года падчас другога ўзбуйнення БССР у складзе Рэчыцкай акругі. Цэнтр — горад Рэчыца. У склад раёна ўключаны 31 сельсавет: Адамаўскі, Азершчынскі, Андрэеўскі, Бронскі, Будкаўскі, Бязуеўскі, Гарывадскі, Гарошкаўскі, Дземяхоўскі, Жмураўскі, Заспенскі, Капараўскі, Караваціцкі, Козскі, Левашоўскі, Маладушскі, Маўчанскі, Новабарсукоўскі, Перавалоцкі, Перасвяцкі (Перасвятоўскі), Рабусоўскі, Ровенскі, Ровенска-Слабадскі, Салтаноўскі, Свірыдавіцкі, Смагарынскі, Старакрасненскі, Унорыцкі, Чырванавостраўскі, Ямпальскі, Яноўска-Гасцівельскі. З 9 чэрвеня 1927 года раён у складзе Гомельскай акругі. 4 жніўня 1927 года да раёна далучаны 47 сельсаветаў скасаваных раёнаў: Васілевіцкага раёна — Бабіцкі, Васілевіцкі, Галоўкаўскі, Глінна-Слабадскі, Залатушскі (Залатухскі), Замосцеўскі, Заходскі, Кабылеўскі, Крынкаўскі, Ліскаўскі, Лозкаўскі, Навінкаўскі, Нахаўскі; Горвальскага раёна — Балашаўскі, Баравікоўскі, Берагава-Слабадскі, Васількоўскі, Восаўскі, Гавенавіцкі, Горвальскі, Дуброўскі, Дзюрдзеўскі, Затонскі, Маскалёўскі, Рудзецкі (Рудзецка-Алізараўскі), Сведскі (Сведзельскі), Свідзерскі (Свідзера-Мілаград-Глыбаўскі), Святоўскі, Селішчанскі, Стасеўскі, Узнажскі, Чарнейкаўскі, Шупейкаўскі; Дзятлавіцкага раёна — Гранаўскі і Капанскі; Уваравіцкага раёна — Чарнянскі; Холмецкага раёна — Артукоўскі (Арцюкоўскі), Вышамірскі, Вятхінскі, Ганчарова-Падзельскі, Завужальскі, Калочынскі, Краснапольскі, Надзвінскі, Пракісельскі, Сямёнаўскі, Холмецкі. 30 снежня 1927 года ў выніку рэарганізацыі і ўзбуйнення сельсаветаў Гомельскай акругі замест 78 сельсаветаў зацверджаны 33: Азершчынскі, Артукоўскі (Арцюкоўскі), Бабіцкі, Балашаўскі нацыянальны польскі, Баравікоўскі, Бязуеўскі, Васілевіцкі, Васількоўскі, Вышамірскі, Гавенавіцкі, Горвальскі, Дземяхоўскі, Дзюрдзеўскі, Жмураўскі, Залатушскі (Залатухскі), Заспенскі, Кабылеўскі, Капанскі, Капараўскі, Караваціцкі, Ліскаўскі, Маладушскі, Нахаўскі, Новабарсукоўскі, Падалескі, Перасвяцкі (Перасвятоўскі), Ровенска-Слабадскі, Сведскі (Сведзельскі), Свірыдавіцкі, Сямёнаўскі, Узнажскі, Холмецкі, Чарнянскі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. У 1930 годзе адноўлены Дуброўскі сельсавет. 5 лютага 1931 года да раёна далучаны Какуевіцкі сельсавет Мазырскага раёна, 10 лютага 1931 года — Баршчоўскі сельсавет Гомельскага раёна. 20 лістапада 1934 года Балашаўскі нацыянальны польскі сельсавет рэарганізаваны ў беларускі, які быў скасаваны ў 1935 годзе. 15 лютага 1935 года Гавенавіцкі сельсавет перайменаваны ў Валадарскі. 5 красавіка 1935 года Кабылеўскі і Маладушскі сельсаветы перададзены ў склад Хойніцкага раёна, Нахаўскі сельсавет — у склад Мазырскага раёна, Баравікоўскі сельсавет — у склад Парыцкага раёна. У 1938 годзе Дзюрдзеўскі сельсавет перайменаваны ў Камсамольскі. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Гомельскай вобласці, тады ж у склад зноў утворанага Васілевіцкага раёна перададзены 9 сельсаветаў: Бабіцкі, Васілевіцкі, Дуброўскі, Залатушскі (Залатухскі), Какуевіцкі, Караваціцкі, Ліскаўскі, Сведскі (Сведзельскі), Узнажскі. 24 жніўня 1951 года да раёна далучаны Сведскі сельсавет Васілевіцкага раёна. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Бязуеўскі, Валадарскі, Сямёнаўскі сельсаветы, да раёна далучаны Маладушскі сельсавет Хойніцкага раёна. 2 красавіка 1959 года скасаваны Горвальскі, Капанскі, Сведскі, Холмецкі сельсаветы, Падалескі сельсавет перайменаваны ў Глыбаўскі. 16 верасня 1959 года да раёна далучаны Бабіцкі, Васілевіцкі, Дуброўскі, Першамайскі сельсаветы і гарадскі пасёлак Васілевічы скасаванага Васілевіцкага раёна. 26 лістапада 1959 года скасаваны Васілевіцкі сельсавет. 6 кастрычніка 1960 года да раёна далучаны Борхаўскі сельсавет Уваравіцкага раёна. 29 лістапада 1962 года Першамайскі сельсавет перайменаваны ў Караваціцкі. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак Лоеў, Баршчоўскі, Дзяражыцкі, Казярожскі, Карпаўскі, Першамайскі, Пярэдзелкаўскі, Рудня-Марымонаўскі, Страдубскі, Уборкаўскі, Хаткаўскі, Шарпілаўскі сельсаветы скасаванага Лоеўскага раёна. 30 ліпеня 1963 года Баршчоўскі сельсавет, які быў перададзены са складу Лоеўскага раёна, перайменаваны ў Новабаршчоўскі. 15 студзеня 1964 года Рудня-Марымонаўскі і Шарпілаўскі сельсаветы перададзены Гомельскаму раёну. 29 студзеня 1964 года зноў утвораны Ліскаўскі сельсавет, скасаваны Хаткаўскі сельсавет. 25 сакавіка 1965 года Дзяражыцкі сельсавет перайменаваны ў Бывалькаўскі. 30 ліпеня 1966 года гарадскі пасёлак Лоеў, Бывалькаўскі, Казярожскі, Карпаўскі, Новабаршчоўскі, Першамайскі, Пярэдзелкаўскі, Страдубскі, Уборкаўскі сельсаветы перададзены ў склад адноўленага Лоеўскага раёна. 19 лістапада 1971 года Васілевічы атрымалі статус горада. 6 кастрычніка 1983 года Чарнянскі сельсавет перайменаваны ў Белабалоцкі. 26 сакавіка 1987 года скасаваны Борхаўскі і Маладушскі сельсаветы. 28 лютага 1992 года з часткі Артукоўскага сельсавета ўтвораны Холмецкі сельсавет. 2 сакавіка 1995 года ўтвораны гарадскі пасёлак Зарэчча. 4 студзеня 2002 года горад Рэчыца і Рэчыцкі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 28 снежня 2005 года Новабарсукоўскі сельсавет перайменаваны ў Новабарсуцкі, Перасвяцкі сельсавет — у Перасвятоўскі, Ровенска-Слабадскі сельсавет — у Ровенскаслабодскі[6]. 26 верасня 2006 года Дуброўскі сельсавет перайменаваны ў Заходаўскі, скасаваны Артукоўскі, Капараўскі, Свірыдавіцкі сельсаветы, з населеных пунктаў, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Васілевіцкага гарсавета, утвораны Зашчоб’еўскі сельсавет[7]. 19 чэрвеня 2008 года Дземяхоўскі сельсавет перайменаваны ў Салтаноўскі[8]. 12 лістапада 2013 года скасаваны Новабарсуцкі сельсавет[9].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. http://rechitsa.gov.by/power/12-predsedatel-rajjispolkoma.html
  2. а б в Вынікі перапісу 2009 года
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  5. а б Беларусь 1995.
  6. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 28 декабря 2005 г. № 210 О переименовании сельсоветов Гомельской области Архівавана 31 жніўня 2021.
  7. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 22 верасня 2019.
  8. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 19 июня 2008 г. № 144 О переименовании Демеховского сельсовета Речицкого района Архівавана 9 ліпеня 2021.
  9. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 285 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Речицкого района Гомельской области Архівавана 10 мая 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Рэчыцкі раён // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 638. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.