Рэюньён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэюньён
Réunion
Лагатып рэгіёна Рэюньён Сцяг Рэюньёна
Лагатып рэгіёна Рэюньён Сцяг Рэюньёна
Месцазнаходжанне
Карта Францыі з выдзеленым рэгіёнам Рэюньён
Адміністрацыя
Сталіца Сен-Дэні
Прэзідэнт савета Поль Вержэс
Кантоны 49
Камуны 24
Статыстыка
Плошча1 2 512 км²

1 Па зямельным рэестры, за выключэннем азёр, сажалак і ледавікоў плошчай больш за 1 км², а таксама эстуарыяў рэк.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рэюньён (фр.: Réunion) — востраў, уладанне Францыі ў Індыйскім акіяне. Сталіца Сен-Дэні.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Востраў выяўлены партугальскім мараплаўцам Дыега Фернандэсам Перэйрай 9 лютага 1507 г. і названы Санта Апалонія. 9 лютага 1513 г. зноў адкрыты партугальскім капітанам Педра дзі Машкарэньяшам і названы Ільха Машкарэна. 24 сакавіка 1613 г. на востраве пабываў англійскі капітан Самуэль Кастэльтон, які змяніў назву вострава. З чэрвеня 1638 г. востраў захоплены Францыяй, а ў верасні 1642 г. абвешчаны валоданнем Францыі — Бурбон з цэнтрам у Сен-Полі. З снежня 1649 — 5 жніўня 1665 г. на востраве адсутнічала цэнтральная адміністрацыя. У 1664 г. з'явілася першае пасяленне. З 1 снежня 1674—1764 гг. востраў знаходзіўся пад кіраўніцтвам Французскай Ост-Індскай кампаніі, якую прадстаўляў кашталян гэтай кампаніі. З 1693 па 2 ліпеня 1696 гг. праўленнем вострава з'яўлялася дырэкторыя. З 1736 г. адміністрацыйны цэнтр — Сен-Дэні. 4 чэрвеня 1735 — 23 сакавіка 1746 гг. востраў знаходзіўся ў складзе калоніі Французскія Маскарэнскія астравы. 29 снежня 1745 г. была заснавана пасада губернатара. У 1764 г. востраў абвешчаны калоніяй Францыі. 19 сакавіка 1793 г. востраў афіцыйна перайменаваны ў Рэюньён, хоць востраў працягваў называцца Бурбон, толькі пасля адмены рабства 20 кастрычніка 1848 г., востраў канчаткова перастаў называца Бурбон і стаў звацца Рэюньён. 25 кастрычніка 1797 — 19 красавіка 1801 гг. востраў намінальна быў дэпартаментам Францыі, аднак рэальная ўлада знаходзілася ў руках каланіяльнага збору, які знаходзіўся пад кіраваннем раялістаў. З 9 ліпеня 1810 па красавік 1815 гг. востраў быў акупіраваны Вялікабрытаніяй. Пад час Другой сусветнай вайны востраў з 22 чэрвеня 1940 па 25 верасня 1942 гг. знаходзіўся пад уладай Вішы, а з 25 верасня 1942 г. — «Свабоднай Францыі». У 1942—1946 гг. востраў знаходзіўся пад акупацыяй Вялікабрытаніі. 19 сакавіка 1946 г. востраў атрымаў статус «заморскага дэпартамента». Востраў атрымаў орган самакіравання — Генеральны савет на чале з старшынёй. У 1973 г. створаны яшчэ адзін орган самакіравання Рэгіянальны савет.

Палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Палітычныя партыі[правіць | правіць зыходнік]

Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне[правіць | правіць зыходнік]

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

828581 чалавек

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Мова[правіць | правіць зыходнік]

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Выбітныя ўраджэнцы[правіць | правіць зыходнік]