Сагаміхара — горад, вызначаны ўказам урадаЯпоніі, размешчаны ў прэфектуры Канагава. Плошча горада — 328,83 км² , насельніцтва — 722 881 чалавек (1 жніўня 2014), шчыльнасць насельніцтва — 2.198,34 чал./км². Размешчаны ў цэнтральнай частцы вострава Хонсю, на захад ад Токіа на рацэ Досі, якая ўпадае ў заліў Сагамі. У 1950-х у горадзе з’явілася развітая прамысловасць, якая ўключае ў сябе электрамашынабудаванне і аўтабудаванне, а таксама харчовую і тэкстыльную прамысловасць. Сагаміхара — цэнтр даследаванняў у галіне атамнай энергіі.