Сан-Вісенты (мыс)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сан-Вісенты
парт. Cabo de São Vicente
37°01′22″ пн. ш. 8°59′47″ з. д.HGЯO
АкваторыяАтлантычны акіян
Краіна
Сан-Вісенты (мыс) (Партугалія)
Сан-Вісенты (мыс)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сан-Вісе́нты (парт.: Cabo de São Vicente — Мыс Святога Вікенція) — мыс на паўднёвым захадзе Партугаліі, які ўтварае разам з суседнім мысам Понта-ды-Сагрыш самы паўднёва-заходні выступ еўрапейскага мацерыка[1]. Мыс уяўляе сабой заходнюю ўскраіну партугальскага рэгіёна Алгарві, які сканчаецца тут скалістым берагам з беднай расліннасцю, які дасягае вышыні да 70 м.

Маяк

На мысе Сан-Вісенты знаходзіцца маяк, святло якога бачнае на адлегласці 32 марскія мілі (каля 60 км). Ён лічыцца самым магутным у Еўропе. Вакол мыса праходзіць адзін з самых эксплуатаваных у свеце марскіх шляхоў. Судны, якія абыходзяць мыс, трымаюць значную дыстанцыю бяспекі.

Міфалогія[правіць | правіць зыходнік]

З часоў неаліту мыс з'яўляўся свяшчэнным месцам, пра што сведчаць усталяваныя ў яго наваколлях менгіры. У эпоху фінікійцаў ён быў прысвечаны бажаству Мелькарту[2]. Старажытныя грэкі называлі гэта месца Афіуса (краіна змей), а яго жыхароў — эстрымніі (жыхары края). Для рымлян мыс з'яўляўся магічным месцам на краю свету, звязаным з заходам сонца і месцам пражывання багоў. Яны называлі яго Promontorium sacrum[1]. Хрысціяне назвалі мыс у гонар святога Вікенція Сарагоскага, заступніка мараплаўцаў. Паводле легенды, лодку з яго целам мора вынесла менавіта ў гэтым месцы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

  • мыс Рока — самы заходні мыс кантынентальнай Еўропы

Зноскі

  1. а б Cape Saint Vincent (англ.). — артыкул з Encyclopædia Britannica Online. Праверана 21 кастрычніка 2014.
  2. portugalvirtual.pt

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]