Сан-Сальвадор (горад)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Сан-Сальвадор
San Salvador
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1 красавіка 1525
Першая згадка
Плошча
610 км²
Вышыня цэнтра
658 м
Насельніцтва
540 898 чалавек (2009)
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
Сан-Сальвадор на карце Сальвадора
Сан-Сальвадор (горад) (Сальвадор)
Сан-Сальвадор (горад)
Сан-Сальвадор (горад) (Сальвадор)
Сан-Сальвадор (горад)

Сан-Сальвадо́р[1] (ісп.: San Salvador, мянушка: San Sivar) — сталіца Сальвадора, знаходзіцца ў цэнтральнай частцы краіны, каля вулкана Сан-Сальвадор, за 35 км ад узбярэжжа Ціхага акіяна, у даліне ракі Амакас. Колькасць насельніцтва складае каля 570 тысяч чалавек, а разам з прыгарадамі 2,1 мільёнаў чалавек.

Горад быў заснаваны ў 1525 годзе на месцы захопленай іспанцамі індзейскай сталіцы Кускатлана, але да нашых дзён не засталося нічога, што нагадвала б каланіяльныя часы. Горад некалькі разоў руйнаваўся вывяржэннямі вулкана і землетрасеннямі (апошні раз у 1986 годзе). Пасля моцнага вывяржэння 1854 года сталіца была часова перанесеная ў Нуэва Сан-Сальвадор. Значныя руйнаванні адбыліся і ў 1934 годзе, а ў 1980-х гадах горад значна пацярпеў ад ваенных дзеянняў грамадзянскай вайны.

Праз Сан-Сальвадор праходзіць Панамерыканская аўтастрада. Таксама горад злучаны аўтамабільнай дарогай з марскім портам Ла Лібертад на ўзбярэжжы Ціхага акіяна, а з іншым портам Акаджутла, Сан Сальвадор злучаецца чыгункай. За 50 км на поўдзень ад горада знаходзіцца міжнародны аэрапорт.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]