Сафійскі метрапалітэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сафійскі метрапалітэн
Інфармацыя
Краіна Сцяг Балгарыі Балгарыя
Горад Герб СафііСафія
Дата адкрыцця 28 студзеня 1998
Даўжыня ліній 39 км
Колькасць станцый 34
Колькасць ліній 2
Пасажырапаток за дзень ~450 тыс.[1]
Пасажырапаток за год ~128 млн
Схема ліній
Схема Сафійскага метрапалітэна

Сафійскі метрапалітэн (балг.: Софийско метро) — сістэма ліній метрапалітэна ў Сафіі, сталіцы Балгарыі, адзіны метрапалітэн у краіне.

Складаецца з двух ліній працягласцю 39 км з 34 станцыямі. Сярэдняя адлегласць паміж станцыямі 1100 м, даўжыня платформ на Першым радыусе 120 м (разлічаныя на 6 вагонаў стандартнай даўжыні), а на Другім радыусе 104 м. Выкарыстоўваецца каляіна 1435 мм, стандартная для Еўропы. Сілкаванне ад кантактнай рэйкі, з напружаннем 825 В. Максімальная хуткасць цягнікоў — 90 км/г, мінімальна магчымы інтэрвал паміж цягнікамі — 90 секунд.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]