Саюз вызвалення Беларусі (1946—1947)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Саюз Вызвалення Беларусі
Тэрыторыя дзейнасці Баранавіцкая вобласць
Афіцыйныя мовы беларуская
Заснаванне
лістапад 1946
Ліквідацыя
Дата скасавання жнівень 1947

Саюз Вызвалення Беларусі — беларуская канспірацыйная незалежніцкая арганізацыя моладзі у 19461947 гг., якая дзейнічала ў Баранавіцкай вобласці Беларускай ССР.

Гісторыя і дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Саюз Вызвалення Беларусі быў заснаваны ў лістападзе 1946 г. ў Навагрудку па ініцыятыве рэпатрыіраванага на радзіму былога члена Беларускай Незалежніцкай Партыі Генадзя Казака. На чале арганізацыйнага аддзелу стаў Міхась Кожыч (псеўданім «Дубовы»), у той час як на чале фінансавага — Кастусь Рамановіч (псеўданім «Сокал»). Г. Казаком была распрацавана палітычная праграма арганізацыі. Асноўнай мэтай абвяшчалася стварэнне беларускай нацыянальнай дзяржавы, якая павінна стаць рэспублікай працоўнага сялянства, рабочых і інтэлігенцыі. У дзяржаву ўключаліся ўсе тэрыторыі, дзе пражывалі і мелі колькасную перавагу беларусы (Міншчына, Беласточчына, Віленшчына, Віцебшчына, Гродзеншчына, Магілёўшчына, Палессе, Полаччына і Смаленшчына). Эканамічнай асновай дзяржавы абвяшчалася дзяржаўная ўласнасць на зямлю, заводы і фабрыкі, усе віды транспарту і камунікацый. Продаж зямлі не дапускаўся.

Арганізацыйны камітэт галоўную стаўку рабіў на папаўненне арганізацыі настаўнікамі, студэнтамі педагагічных інстытутаў, тэхнікумаў, вучнямі педвучылішчаў і сярэдніх школ. Дзейнасць арганізацыі галоўным чынам была абмежаваная правядзеннем антысавецкай прапаганды, але таксама сябры арганізацыі не выключалі ўзброенный супраціў, у т.л. тэракты. Былі ўтвораныя мясцовыя аддзелы арганізацыі. Арганізацыя базавалася на сістэме «троек», але належнай сістэмы канспірацыі не было: напрыклад, вяліся пратаколы пасяджэнняў кіраўніцтва арганізацыі, якія пасля трапілі ў рукі МГБ.

Пад канец мая 1947 г. савецкія спецслужбы арыштавалі ў Баранавіцкім раёне 18 членаў арганізацыі, якіх выдалі правакатары. У хуткім часе таксама было арыштаванае і кіраўніцтва арганізацыі. 30 жніўня 1947 г. ваенны суд прысудзіў дзеячаў арганізацыі на тэрмін ад 8 да 25 гадоў лагераў.[1]

Вядомыя 15 сяброў арганізацыі, якія былі асуджаны па справе Саюза Вызвалення Беларусі савецкім ваенным трыбуналам у Баранавічах 2931 жніўня:

Па іншай інфармацыі Віталь Губарэвіч быў асуджаны не адразу, а толькі праз нейкі час, калі ў вячэрняй школе, дзе той вучыўся, нехта выкалаў вочы партрэту Сталіна, у чым быў абвінавачаны Віталь Губарэвіч, які атрымаў 10 гадоў канцлагераў.

Актыўны сябр арганізацыі Алесь Бажко не быў арыштаваны і засуджаны, а ў далейшым выступаў як публіцыст, які змагаўся з нацыяналізмам. Інфармацыю аб супрацоўніцтве Алеся Бажко з савецкімі спецыяльнымі службамі пацвярджаў былы выкладчык Гродзенскага педінстытута Браніслаў Ржэўскі: КДБ падаслала Бажко да Ржэўскага, калі той аднойчы быў выкліканы ў Мінск, нібы для ўдакладнення праграмы па беларускай літаратуры — тры дні Бажко ўвіхаўся каля Ржэўскага, а потым змест іх размоў быў прыгаданы на допытах Ржэўскага, якія праводзілі супрацоўнікі КДБ у 1957 годзе.[2]

У 1993 г. прэзідыумам Гродзенскага абласнога суда рэабілітаваны толькі 1 чал.

Кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Кіраваў Саюзам арганізацыйны камітэт, які знаходзіўся ў Навагрудку. У ім былі аддзелы: арганізацый (М. Кожыч), прапаганды (Г. Казак), ваенны (П. Дземянчук), кантролю, фінансаў (К. Рамановіч), сакратарыят (А. Усюкевіч). Саюз меў упаўнаважаных па Навагрудскім, Дзятлаўскім, Любчанскім раёнах і ў Баранавічах.

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. http://www.slounik.org/154980.html
  2. https://novychas.by/poviaz/duch_jaho_nie_zlamali_z_uspami Новы Час. Дух яго не зламалі. З успамінаў Міколы Канаша

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. — ISBN 985-6374-07-3.
  • Валахановіч, І. Барацьба вакол ідэі «беларускай незалежнай дзяржавы» (другая палова 40-х—пачатак 50-х гг.) // Беларускі гістарычны часопіс. — 1999. — № 1. — С.
  • Ёрш, С. Саюз Вызваленьня Беларусі 1946—1947 гг. — Слонім - Мінск 2005
  • Міхнюк, У. Саюз вызвалення Беларусі / Уладзімір Міхнюк // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 249. — ISBN 985-11-0214-8.