Свята-Георгіеўская царква (Львоў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Георгіеўская царква
Від на сабор з захаду
Від на сабор з захаду
49°50′30″ пн. ш. 24°02′26″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Горад Львоў, вул. Бабаныча, 3.
Канфесія праваслаўе
Епархія Львоўская епархія Праваслаўнай Царквы Украіны (з 2023 года)
Архітэктурны стыль неавізантыйскі  (руск.)
Будаўнік Вінцэнт Раўскі
Архітэктар Густаў Захс
Першае згадванне 1785
Будаўніцтва 18971901 гады
Статус Ахоўваецца дзяржавай
Матэрыял цэгла
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква святога вялікапакутніка Георгія Пераможца — праваслаўны храм у Львове. З 2023 года належыць да ПЦУ.

Гісторыя будаўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Будаўніцтвам царквы Святога Георгія ў Львове займалася Букавінская Праваслаўная Мітраполія, якая адказвала ў часы Аўстра-Венгерскай імперыі за справы ўсёй праваслаўнай царквы ў Галіцыі. У 1856 г. на вуліцы Францысканскай (зараз вул. Бабаныча) ёю быў набыты зямельны надзел з дзвюма хатамі. У 1895 г. быў зацверджаны праект будаўніцтва праваслаўнага храма і царкоўнай хаты, выкананы архітэктарам Густавам Захсам з Вены.

1 верасня 1897 года быў закладзены краевугольны камень пад храм і пачата яго будаўніцтва. У тым жа годзе быў арганізаваны будаўнічы камітэт, у які ўвайшоў у якасці царкоўнага апекуна Міхаіл Грушэўскі, прафесар Львоўскага ўніверсітэта, вядомы ўкраінскі гісторык. Будаўніцтва ад закладання падмурка да яго поўнага завяршэння вёў архітэктар Вінцэнт Раўскі. Асвячэнне храма адбылося 14 кастрычніка 1901 года. Унутранае ўбранне царквы святога Георгія было выканана венскімі і мясцовымі львоўскімі майстрамі. Каляровыя вітражныя вокны ў металічнай аправе для храма вырабіла і ўсталявала венская фірма «Ціролер глясмалерай анштальт». Гэтая ж фірма выканала мазаічную ўстаўку над галоўным уваходам. Чатырох’ярусны іканастас усталявалі венскія майстры: сталярную частку і разьбу іканастаса рабіў Карл Вормунд, усе абразы пісаў Фрыдрых Шылер. Эскізы поліхраміі, як і ўсяго мастацкага афармлення інтэр’еру, вырабіў венскі мастак Карл Ёбст, майстэрскім афармленнем кіраваў асабіста аўтар будаўнічага праекту Густаў Захс. Званы для храма адлівала фірма Карла Швабе. З сямі званоў чатыры мелі надпіс на румынскай мове, тры — на ўкраінскай.

У 1902 годзе ў храме ўсталяваны дзве ганаровыя табліцы, чаго патрабавала царкоўнае кіраўніцтва ў Чарнаўцах. Першая — у гонар 50-летняга юбілею ўсшэсця на трон аўстра-венгерскага імператара Франца-Іосіфа — на румынскай, нямецкай і ўкраінскай мовах; другая — пасля асвячэння храма — на румынскай і ўкраінскай. Абедзве табліцы вырабіў з мармура львоўскі скульптар Людвіг Тыровіч, які вырабіў да гэтага каменны пасад у храме.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Храм пабудаваны ў рамана-візантыйскім стылі, мае пяць купалаў. Пры будаўніцтве выкарыстоўвалася адмысловага абпалу чырвоная цэгла і часаны белы камень, прывезены з Цярнопальшчыны. Аснову кампазіцыі храма складае грэчаскі крыж. Цэнтральны аб’ём царквы ўвянчаны купалам візантыйскай формы. Галоўны фасад упрыгожаны вежамі-званіцамі. Па архітэктурным рашэнні царква святога Георгія нагадвае семінарскі храм у рэзідэнцыі чарнавіцкага мітрапаліта (аўтар праекту Іосіф Глаўня). У аналагічнай будаўнічай тэхніцы пабудаваная і царкоўная двухпавярховая хата, якая прымыкае да храма. Царква святога Георгія-Пераможца і царкоўная хата складаюць адзіны ансамбль і прызнаюцца адным з найлепшых узораў стылю гістарызму ў сакральнай архітэктуры Украіны.

Прававое становішча[правіць | правіць зыходнік]

Яшчэ ў 1862 года аўстрыйскі ўрад вызначыў будучаму праваслаўнаму храму «права публічнасці (грамадзянства)», але ніколі не прызнаваў правы прыходу. Аднак храм вёў метрычныя кнігі ўсіх праваслаўных, народжаных на Галіччыне. Пасля распаду Аўстра-Венгрыі храм з усёй яго маёмасцю знаходзіўся пад куратарствам Румынскага рэлігійнага фонду, а затым у выніку дзеянняў вернікаў і судоў перайшоў пад юрысдыкцыю спачатку Польскага ўрада, а затым Польскай праваслаўнай царквы. З 1924 г. храм належаў рускаму праваслаўнаму прыходу, большасць вернікаў якога былі галіцкімі русафіламі (у тым ліку стараста прыходу Сямён Бендасюк), а частка — эмігрантамі з Расіі. Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны храм знаходзіўся пад кіраўніцтвам Рускай праваслаўнай царквы, а з 1990 — яе самакіравальнай часткі, Украінскай праваслаўнай царквы (Маскоўскага патрыярхата). У красавіку 2023 года на парафіяльным сходзе было прынята рашэнне аб пераходзе парафіі храма да Праваслаўнай царквы Украіны.[1]

Святыні[правіць | правіць зыходнік]

У храме захоўваюцца часціцы мошчаў святой вялікапакутніцы Варвары, прыпадобных айцоў Кіева-Пячэрскіх, прыпадобнага Іова (ігумена Пачаеўскага), Іоасафа Белгарадскага, Кукшы Адэскага. У храме знаходзіцца таксама копія абраза «Ціхвінская-Слёзатачывая», напісаная і асвечаная на Афоне, якая была перададзена ад рускіх пустэльнікаў Расійскаму імператарскаму консульству ў Львове. Змешчаны ў храме вобраз у 1997 годзе быў прызнаны цудатворным.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]