Свята-Міхайлаўская царква (Астрамечава)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Міхайлаўская царква
52°16′01,74″ пн. ш. 23°35′07,21″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Астрамечава
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая
Архітэктурны стыль класіцызм
Архітэктар невядомы
Будаўніцтва 1846
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000073шыфр 113Г000073
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўная царква, помнік архітэктуры з рысамі стылю позняга класіцызму. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі Астрамечава Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Пабудавана ў 1846 годзе[1]. Фундатаркай царквы была Ганна Сузіна (1780—1846), жонка Юзафа Швыкоўскага (1780—1823)[2].

Побач з царквой знаходзіцца крыж з трыма надмагільнымі плітамі, надпісы на якіх былі затынкаваны ў 1950-я гг. Мяркуецца, што ў склепе пад помнікам могуць быць пахаваныя Ганна Сузіна (1780—1846) і Юзаф Ігнацій Пузына (1800—1874), дзед знакамітага паэта, пісьменніка і гісторыка Юзафа Эдварда Пузыны (1878—1949 гг.)[2].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Царква з боку апсіды
Крыж-помнік, пастаўлены ў 18 ст. у гонар мясцовай шляхты

Пабудавана з бутавага каменю і цэглы, абнесена цаглянай агароджай. Тры простыя чатырохсценныя аб’ёмы аб’яднаны ў падоўжна-восевую кампазцыю. Сцены акантаваныя і расчлянёныя атынкаванымі і пабеленымі плоскімі і руставанымі лапаткамі, прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Новая стылёвая арыентацыя на формы старажытнарускай архітэктуры праявілася ў надбудове над прытворам васьміграннага яруса шатровай званіцы з цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні. Такая ж галоўка па цэнтры вільчыка вальмавага даху. Гэты стылёвы сімбіёз надае архітэктуры храма пераходны эклектычны характар. Да прамавугольнага ў плане асноўнага аб’ёму з усходу далучана трохсценная апсіда. У перакрытую плоскай бэлечнай столлю малітоўную залу выступаюць хоры з дэкаратыўнай разной агароджай[1].

Зноскі

  1. а б Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мінск: БелЭн, 2001. — 328 с. — ISBN 985-11-0190-7.
  2. а б Выступленне на канферэнцыі ў Астрамечава 20, 21 мая 2016 года, прысвечанае 500-годдзю першага пісьмовага ўпамінання сяла Астрамечава

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]