Свята-Троіцкая царква (Янавічы, 1885)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўная царква
Астраўская Свята-Троіцкая царква
1941-1944 год
1941-1944 год
55°17′34,36″ пн. ш. 30°42′09,69″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Янавічы
Дата пабудовы 1885 год
Стан не захавалася
Map

Янавіцкая Свята-Троіцкая царква былая праваслаўная царква ў гарадскім пасёлку Янавічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1885 годзе з цэглы, у 1904 годзе адрамантавана. На 1910 год ацэньвалася ў 25 000 руб.

У 1884 годзе пры царкве пабудавана драўляная мужчынская, у 1908 годзе — жаночая аднакласная царкоўнапрыходскія школы. У 1902 годзе пабудавана мураваная двухпавярховая двухкласная царкоўнапрыходская школа.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Твор архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Белакаменны зрам са званіцай меў памеры 14×8×4 сажні. У яго сілуэце панавалі 2 цыбульчатыя купалы над званіцай і бляшаным дахам зялёнай афарбоўкі. Атынкаваныя фасады чляніліся 10 вялікімі і 11 малымі вокнамі, 4 абітымі жалезам дзвярамі.

Унутры атынкаваныя сцены былі пакрыты алейным роспісам на біблейскія сюжэты, выявамі святых. Апсіду вылучаў іканастас мастацкай работы (12×10 аршынаў, ацэнены ў 4000 руб.).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кулагін, А. М. Страчаная архітэктурная спадчына / А. М. Кулагін // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебскага раёна / Рэдкалегія: А. П. Красоўскі і інш.; Уклад. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Маст. літ., 2004. — 772 с.: іл. — С. 718.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]