Святлана Явар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Святлана Явар
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Святлана Барысаўна Сачанка
Дата нараджэння 11 ліпеня 1968(1968-07-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 чэрвеня 2011(2011-06-15) (42 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Бацька Барыс Іванавіч Сачанка
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, паэтка, літаратуразнаўца
Мова твораў беларуская

Святлана Явар (сапр. Святлана Барысаўна Сачанка, 11 ліпеня 1968, Мінск — 15 чэрвеня 2011, Мінск) — беларуская паэтэса, літаратуразнавец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Малодшая дачка пісьменніка Барыса Сачанкі. Скончыла філалагічны факультэт БДУ і аспірантуру Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі. Працавала ў розных беларускіх выдавецтвах, ва ўніверсітэце культуры, Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Ф. Скарыны.

Памерла 15 чэрвеня 2011 года. Паводле В. Шніпа, яе цела знайшлі з вершам, прысвечаным бацькам[1]. Была крэміравана ў крэматорыі на Паўночных могілках[2]. Прах пахаваны побач з бацькам, Барысам Сачанкам, на Усходніх могілках Мінска[3].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Раніца ў туманах» (Мінск: Бібліятэка часопіса «Маладосць», 1994)
  • «Белы месяц» (Мінск: Мастацкая літаратура, 1994)

Зноскі