Свяшчэнная дарога

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Від на форум з Палаціна

Свяшчэнная дарога (лац.: via Sacra) — галоўная дарога Рымскага форума, якая злучала Палацінскі ўзгорак з Капітоліем.

У V стагоддзі да н.э. быў пракладзены падмурак дарогі для абароны ад дажджу і сырасці, пазней умацавана і падчас кіравання Нерона ўпрыгожана каланадамі. Дарога ў канцы VI стагоддзя да н.э. была шырынёй у тры метры, выкладзена туфам, шырокі сцёкавы канал вёў да Вялікай клаакі. Па гэтай дарозе ў Рымскі форум заязджалі ганаровыя госці Рыма, праходзілі трыўмфальныя шэсці і рэлігійныя святы.

Via Sacra — свяшчэнны шлях. Гэтак жа крыжакі звалі дарогу ў Іерусалім.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]