Сеймчан
Пасёлак гарадскога тыпу
Сеймчан
|
Сеймчан[2] (руск.: Сеймча́н) — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Сярэднеканскага раёна і адпаведнай яму гарадской акругі Магаданскай вобласці Расіі. Размешчаны на правым беразе ракі Сеймчан, паблізу упадзення яе ў Калыму. Аэрапорт Сеймчана пабудаваны ў 1942 годзе і з 1943 па 1945 быў адным з прамежкавых пунктаў трасы Алсіб па перагоне ваенных самалётаў, якія пастаўляліся па ленд-лізу.
Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 1953 года.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]
- Рагнед Малахоўскі (нар. 1984) — беларускі паэт
- Алег Антонавіч Волах (нар. 1943) — беларускі футбаліст і футбольны трэнер.
Зноскі
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — карта Магаданскай вобласці