Секвоя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Секвоя вечназялёная

Секвоя ў нацыянальным парку Рэдвуд (ЗША)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sequoia sempervirens (D.Don) Endl.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  183434
NCBI  28980
EOL  1034849
IPNI  263741-1
TPL  kew-2484394

Секвоя вечназялёная (Sequoia sempervirens) — рэліктавы від дрэў сямейства Кіпарысавыя (Cupressaceae), адзіны від у родзе.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шышкі і насенне

Вечназялёныя хваёвыя дрэвы з вузкаканічнай кронай. Адносяцца да найвышэйшых дрэў (вышыня ствала 110—112 м, дыяметр 6—10 м). Жывуць больш за 3000 гадоў. Ігліца лінейна-ланцэтная, размешчана грабеньчата. Шышкі амаль шарападобныя, даўжынёй 2—3 см. Насенне з доўгімі крыльцамі. Драўніна светла-чырвоная.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Трапляецца на заходнім узбярэжжы Паўночнай Амерыкі, у гарах Каліфорніі і Паўднёвага Арэгона (ЗША). Утварае парасткавыя лясы. У Еўропе і Азіі рэшткі секвоі выяўлены ў юрскіх і ніжнемелавых пластах.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Культывуецца, драўніна выкарыстоўваецца для падводных збудаванняў, мэблі і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Секвойя вечнозелёная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)