Сен-Жэрменскі мірны дагавор (1919)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сент-Жэрменскі мірны дагавор
Дата падпісання 10 верасня 1919
Месца падпісання Сент-Жэрмен, Францыя
Увайшоў у сілу 10 верасня 1919
Падпісалі

Аўстра-Венгрыя Аўстра-Венгрыя


 Вялікабрытанія
 Каралеўства Венгрыя
Італія Італія
 Польшча
 ЗША
Францыя Францыя
 Чэхаславакія
Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія Каралеўства СХС
Месца захоўвання Францыя
Умовы Ратыфікацыя Аўстра-Венгрыяй і краінамі, якія ад яе ўтварыліся, і чатырма галоўнымі саюзнымі дзяржавамі
Мовы французская, англійская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сен-Жэрменскі мірны дагавор — мірны дагавор, падпісаны ў Сен-Жэрменскім палацы па выніках Першай сусветнай вайны паміж краінамі Антанты і новаўтворанай рэспублікай Аўстрыя.

Умовы дагавора[правіць | правіць зыходнік]

Сен-Жэрменскі палац, у якім адбылося падпісанне дагавора

З прычыны распаду Аўстра-Венгрыі мірнае ўрэгуляванне з яе дзвюма часткамі ажыццяўлялася пасродкам падпісання з імі асобных дагавораў. Пагадненне з Аўстрыяй было падпісана 10 верасня 1919 года ў парыжскім прадмесці Сен-Жэрмен-ан-Ле. Аўстрыя прызнала аддзяленне ад яе Венгрыі, Чэхаславакіі, часткі польскіх тэрыторый, таксама пагадзілася на тэрытарыяльныя саступкі на карысць Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў і Румыніі. Да Польшчы была далучана Заходняя Галіцыя, да Чэхаславакіі — Закарпацкая Украіна. Трансільванія і частка Баната, якія ўваходзілі раней у склад Аўстра-Венгрыі, былі перададзены Румыніі. Румыніі была перададзена і Букавіна. Аўстрыя таксама страціла Паўднёвы Ціроль і Істрыю, якія адыходзілі да Італіі. Да таго ж Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў атрымала ад Аўстрыі Далмацыю, часткі Заходняй Крайны, Карынтыі і Штырыі.

Акрамя ўсяго іншага Аўстрыя пазбавілася ваеннага і гандлёвага флоту ў Адрыятыцы і на Дунаі, абавязалася выплаціць рэпарацыі пераможцам і згаджалася на бесперашкодны транзіт любых грузаў саюзнікаў праз сваю тэрыторыю. Ваенныя артыкулы дагавора забаранялі Аўстрыі мець пастаянную армію.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Киган Джон. Первая мировая война. — М.: АСТ, 2004. — 576 с. — 4 000 экз. — ISBN 5-170-12437-6.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]