Септымій Адэнат ІІ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Луцый Септымій Адэнат ІІ
лац.: Lucius Septimius Odaenathus
Адэнат
Адэнат
Кіраўнік пальмірскага царства
260 — 267
Пераемнік Септымія Зенобія, Валабат

Нараджэнне 220-я
Смерць 267(0267)
Бацька sheikh Hairan[d][1]
Жонка Септымія Зенобія
Дзеці Герод, Валабат
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Луцый Септымій Адэнат ІІ (лац. Lucius Septimius Odaenathus, ст.-грэч. Οδαίναθος) — кіраўнік Пальмірскага Царства ў 250—266/267 гг.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з уплывовага арыстакратычнага роду (магчыма, быў рымскім грамадзянінам у трэцім пакаленні), займаў бачнае становішча ў Пальміры. У час палітычнага крызісу Рымскай імперыі (уварвання варварскіх плямён, грамадзянскіх войн, сепаратызму) захаваў лаяльнасць афіцыйнаму імператару Галіену. Ён імкнуўся зрабіць кар’еру і, хутчэй за ўсё, дабіўся сенатарскага звання і мог быць намеснікам адной з сірыйскіх правінцый. Калі кіраўнік персідскага войска Шапур уварваўся ў Рымскую імперыю і захапіў у палон самога імператара Валерыяна, Адэнат, калі верыць адной з крыніц, шукаў сяброўства з персамі. Ён даслаў паважны, але не рабалепны ліст, які Шапуру, аднак, не спадабаўся: той загадаў знішчыць падарункі Адэната. Тады Луцый Адэнат са сваім невялічкім войскам (XII Імгненны легіён) нанес персам пекалькі параз і паскорыў іх адступленне за раку Еўфрат. Затым Адэнат разбіў самазванага імператара Квіета, які быў пазней забіты ў Эмесе жыхарамі горада (у той жа час бацька і брат Квіета пацярпелі паразу на Балканах ад войска, якое засталося верным законнаму імператару Галіену, і самі загінулі). Пры ўсім гэтым Адэнат рабіў выгляд, што з’яўляецца адданым абаронцам адзінства Рымскай імперыі, хаця дзейнічаў дзеля ўмацавання і незалежнасці той яе правінцыі, якой валодаў — Пальмірскага царства.

У 262 годзе Адэнат здзесніў буйны паход супраць персаў і дайшоў да самага Ктэсіфона — сталіцы Міжрэчча. Гэты паход, які і наступны (у 266 годзе) быў не болей, чым буйнамаштабным набегам, але ён аднавіў ваенны прэстыж Рыма. Былі таксама захоплены гарады Эдэса, Нізібіс, Кары, пад уладай Пальміры апынулася амаль усё Міжрэчча. Імператар Галіен дараваў Адэнату шэраг званняў, у тым ліку ганаровы тытул dux (ад якога пазней пайшло сярэдневечнае еўрапейскае «duke» — «герцаг») і «Кіраўнік Усходу» (Corrector totius orientis), дзякуючы якому Адэнат, верагодна, атрымаў уладу над некаторымі ўсходнімі намеснікамі. Сам жа Адэнат па прыкладзе персідскага цара Шапура стаў называць сябе «Царом цароў» (Шахіншах). На працягу шасці гадоў ён паспяхова кантраляваў усходнія правінцыі імперыі, адказваў на выклікі законнаму імператару, абараняў мяжу з Персіяй. Крыніцы знаходзяць яго вельмі разважлівым і кампетэнтным кіраўніком.

Загінуў у 267 годзе разам са старэйшым сынам ад рукі стрыечнага брата Меонія (магчыма, са змовай была звязана і Зенобія, жонка Адэната, якая пасля ўзначаліла Пальмірскае царства). Па іншых звестак забойства не мела глыбокіх палітычных каранёў і адбылося на побытавай глебе — з-за спрэчкі аб тым, хто будзе лідарам на паляванні альбо з-за абразы, якую атрымаў ад Адэната яго сваяк. Трон перайшоў да малодшага сына Валабата, за якога пачала кіраваць яго маці — Зенобія. Паколькі загінулы Герод быў сынам ад іншага, першага шлюбу, хадзілі чуткі аб змове і дачыненні да яе царыцы Зенобіі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]