Сербалужыцкі Сокал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сербалужыцкі Сокал (в.-луж.: Serbski Sokoł) — спартыўнае таварыства лужыцкіх сербаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сербскі Сокал быў заснаваны ў 1920 годзе ў Баўтцжэне лужыцкімі грамадскімі дзеячамі Германам Шлецэм, Марка Смолерам і Янам Скалай. Асноўная ўвага надзялялась прасоўванню масавага спорту. Мэтай асацыяцыі было далучэнне сербскіх дзяцей, падлеткаў і дарослых да заняткаў спортам, каб унесці свой уклад ва ўмацаванне нацыянальнага самасазнання. Ужо ў 1920-х гадах актывісты Сербскага Сокала прымалі ўдзел у панславісцкіх Сокалскіх сустрэчах у Чэхаславакіі і Югаславіі.

У 1930 годзе Сербскі Сокал быў падзелены па рэлігійнай прыкмеце на дзве часткі — на каталіцкае і лютэранскае аддзяленні.

Арганізацыя дзейнічала да 1933 года, калі была распушчана нацыстамі. У 1949 годзе ўрад ГДР адмовіўся даць дазвол на адраджэнне Сербскага Сокала.

Дзейнасць Сербскага Сокала была адроджана ў 1993 годзе ў Горках па ініцыятыве Юрыя Фрэнцла, прэзідэнта каманды DJK Sokoł Ralbicy/Hórki. Юрый Фрэнцл быў членам даваеннай арганізацыі Сербскі Сокал да 1933 года.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Alfons Wićaz: Serbski Sokoł. Budyšin 1990.
  • Josef Páta: Sokołstwo a Słowjanstwo, Budyšin 1924 (deutsch: Die Sokoł-Bewegung und das Slawentum)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]