Сквер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандраўскі сквер у Мінску

Сквер (ад англ.: square — квадрат) — невялікі гарадскі сад; важная частка азелянення населеных месцаў, дэкаратыўнага афармлення плошчаў і вуліц. Фарміруецца па асноўных прынцыпах садова-паркавага мастацтва. Плошча звычайна 0,5—2 га. У адрозненне ад бульвара прызначаны пераважна для кароткачасовага адпачынку пешаходаў. Сквер можа мець самастойную закончаную кампазіцыю ці быць элементам буйнога архітэктурна-ландшафтнага ансамбля. Звычайна асноўны элемент кампазіцыі сквера — пляцоўка для адпачынку з фантанам, дэкаратыўнай скульптурай, кветкавым партэрам, клумбамі, газонамі, пасадкамі дрэў, кустоў і інш.

Першыя скверы ўзніклі ў сярэдзіне XIX ст. ў Англіі, у другой палове XIX ст. — у Расіі.

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

Міхайлаўскі сквер у Мінску

Першыя скверы на Беларусі — Аляксандраўскі сад (1870) з фантанам (1874) і на Саборнай плошчы (1890-я г., цяпер пл. Свабоды) у Мінску. Найбольш значныя скверы ствараюцца ў адміністрацыйна-грамадскіх цэнтрах (на плошчах Незалежнасці ў Мінску, Леніна ў Магілёве, Савецкай у Гродне), каля транспартна-планіровачных вузлоў (на прывакзальных плошчах у Гомелі, Маладзечне; Міхайлаўскі каля чыгуначнага вакзала ў Мінску), перад буйнымі грамадскімі будынкамі (Сэндайскі сквер каля Беларускага музычнага тэатра ў Мінску, політэхнічнага інстытута ў Брэсце), каля помнікаў і мемарыльных комплексаў (скверы на плошчы Перамогі ў Мінску, капя помніка Вызвалення на плошчы Свабоды ў Брэсце), у квартальнай забудове — так званыя скверы-«кішэні» (сквер імя Эдварда Вайніловіча па вул. Берсана, Шпітальны сквер на скрыжаваннях пр. Машэрава і вул. Куйбышава ў Мінску) і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]