Скейт-панк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Скейт-панк
Вытокі: Трэшкор
Сёрф-рок
Поп-панк
Скейт-культура
Месца і час узнікнення: сяр-1980-ых, ЗША
Музычныя інструменты: Гітара
Бас-гітара
Барабаны
Вакал
Папулярнасць: Малая папулярнасць
Гл. таксама:
Скейтбардысты

Скейт-панк, sk8 punk, skate-thrash, skate-core — музычны кірунак, які ўтварыўся ў ЗША, паходзіць з хардкор панка[1]. Слова «скейт» прывязваецца да катання на скейтдошцы, гэты кірунак музыкі быў адным з любімых у асяроддзі скейтбардыстаў.

У 80-х музыка хардкоравых гуртоў такіх як Black Flag ці Circle Jerks была вельмі папулярнай сярод скейтараў. Аднымі з першых скейтпанкавых гуртоў лічаць сябе JFA[2] і Big Boys. Скейтары, якія граюць у панкавых гуртах часта спяваюць пра сваю замілаванасць — дошку (Free Beer ці Los Olvidados). Вялікая колькасць падобных гуртоў з'явілася з-за дзейнасці часопіса аб скейтдошках — Trashera. Часопіс арганізоўваў спаборніцтвы сярод скет-панк гуртоў, пераможцам якіх уручаліся аўтографы або відэа знакамітых скейтбардыстаў.

Скейт-панк гурты гралі агрэсіўную музыку, якая ўласціва для хардкора, але пры гэтым выкарыстоўвалі зусім іншыя тэмы. У час зараджэння скейт-панка, зарадзілася субкультура скейтбардыстаў, што вельмі моцна спрыяла развіццю і станаўленню музычнага скет-кірунка. На данны моман вядомасць набылі наступныя скейт-панк гурты: The Offspring[3], Suicidal Tendencies[1], Minor Threat, Rancid, Lagwagon, Glue Gun, Millencolin, Pennywise, No Use For A Name і інш.

Зноскі

  1. а б Скейт-панк Архівавана 27 мая 2011. на All Music Guide (англ.)
  2. JFA на All Music Guide (англ.)
  3. Скейт-панк Архівавана 12 лістапада 2007. на Rhapsody (англ.)