Скідзель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Скідзель
Царква Святых Новапакутнікаў і вызнаўцаў зямлі беларускай
Царква Святых Новапакутнікаў і вызнаўцаў зямлі беларускай
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Горад з
Вышыня цэнтра
113 м
Насельніцтва
  • 9 707 чал. (1 студзеня 2024)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 152
Паштовыя індэксы
231761
Аўтамабільны код
4
СААТА
4220504000
Скідзель на карце Беларусі ±
Скідзель (Беларусь)
Скідзель
Скідзель (Гродзенская вобласць)
Скідзель

Скі́дзель[2] (трансліт.: Skidzieĺ) — горад раённага падпарадкавання ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, на р. Скідзелька. За 30 км на паўднёвы ўсход ад Гродна; чыгуначная станцыя на лініі Гродна — Масты, на аўтадарозе Гродна — Ліда. Насельніцтва 10 717 чал. (2018)[3].

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва паселішча пайшла ад назвы ракі Скідзелька. Больш ранняя форма гідроніма мела быць такой жа, што і цяперашні тапонім, — Скідзель.

Гідронім балцкага (літоўскага ці яцвяжскага) паходжання. Найбліжэйшы аналаг — літоўская рачная назва Skidelė. Даследчык літоўскай гідраніміі А. Ванагас лакалізуе гэтую рэчку недалёка ад вытокаў ракі Котры, у якую Скідзель уцякае (не выключана, што маецца на ўвазе менавіта Скідзель, а не іншая рэчка). На ўсходзе ад вытокаў Котры ён жа пазначае мікратапонім (назва поля) Skidulys (каля Радуні). Аналаг гэтым назвам — літоўскі гідронім Skid-upys (у Цэнтральнай Літве, ля Кедайнея)[4].

Той жа фармант -el-, што і ў гідроніме Скідзель, таксама ў нёманскай рачной назве Zietela (Зецела) — у такой форме ў аўтахтонным літоўскім маўленні на Верхнім Панямонні засведчаная назва ракі Дзятлаўка. У сваю чаргу, назва Zietela ўтварылася ад назвы возера, якое засведчанае пад 1253 г. як «Зъято» (ад яцвяжскага *Zeitō). Фармант -el-, з дапамогай якога назва ракі ўтварылася ад назвы возера, часта выступае ў такой ролі ў балцкай гідраніміі[5].

Магчыма, рачная назва таксама ўтварылася ад зніклай з часам назвы возера з асновай Skid- (яцв. *Skidō). Знікнуць з цягам часу магло і само возера — як знікла на сёння тое возера, ад назвы якога пайшла назва ракі Zietela (Дзятлаўка).

Гідранімічны корань Skid- звязаны з літоўскім skidyti, skisti «разыходзіцца ў бакі; абтрэпвацца», kidyti, kedyti, kedėti «абтрэпвацца, ірвацца». Далей да гнязда слоў ад сінанімічных каранёў *kēd- / *kēt-. Водныя назвы, утвораныя ад гэтых каранёў, пазначалі або азёры з «ірванай» берагавой лініяй (з мноствам заток, што ўразаюцца ў сушу), або рэкі з цячэннем, якое на адносна абмежаваным участку свайго шляху рэзка мяняе кірунак[6].

Значэнне рачной назвы Скідзель можна прыблізна перадаць як «Шчаціністая (рака)» (у канфігурацыйным сэнсе).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XVI стагоддзі вялікакняскі двор у Гарадзенскай эканоміі Вялікага Княства Літоўскага. З 1588 года — каралеўскі двор Гарадзенскага староства Троцкага ваяводства.

Гісторыя мястэчка Скідзель пачалася з прывілею караля Рэчы Паспалітай Уладзіслава IV Вазы ад 27 ліпеня 1644 года, паводле якога на адным з ворных палеткаў каралеўскага двара быў заснаваны новы населены пункт з правамі горада. Каморнік эканоміі Войцех Пуцілоўскі вымераў тут квадратны па сваёй форме рынак, які займаў плошчу 3 моргі і 9 прутоў, а таксама 100 местачковых пляцаў — на рынку і Азёрскай, Віленскай, Катранскай, Луненскай і Наваградскай вуліцах — пад засяленне будучымі мяшчанамі. Паводле каралеўскага прывілея ў Скідзелі праводзіліся 2 кірмашы на год, таргі 2 разы на тыдзень.

З 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1885 годзе цэнтр воласці Гродзенскага павета.

З 1921 года ў складзе Польшчы, цэнтр гміны Гродзенскага павета.

З 1939 года ў БССР, з 1940 гарадскі пасёлак, цэнтр раёна. У гады Вялікай Айчыннай вайны акупанты стварылі ў Скідзелі лагер смерці, дзе знішчылі 2330 чалавек. З 1962 года ў Гродзенскім раёне. 29 верасня 1972 года да Скідзеля далучана вёска Хваты[7]. З 1974 горад.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: 1897 год — 2790 чал.[8]
  • XX стагоддзе: 1973 год — 8,6 тыс. чал.[8]; 1995 год — 11,3 тыс. чал.[8]
  • XXI стагоддзе: 2006 год — 10,7 тыс. чал.; 2015 год — 10 554 чал.[9]; 2016 год — 10 592 чал.[10]; 2017 год — 10 709 чал.[3]; 2018 год — 10 717 чал.; 2022 год — 9 943 чал.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы харчовай (ААТ «Скідзельскі цукровы камбінат», «Гроднахлебапрадукт» і інш.) і будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Племптушкарэпрадуктар «Юбілейны». Гасцініца.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Музей беларускага паэта М. Васілька. Касцёл (1990-я), царква (2005).

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 303.
  5. А. П. Непокупный. Лингвогеографические связи литовских и белорусских форм названий г. Дятлово и его окрестностей // Балто-славянские исследования. М., 1974. С. 153, 155.
  6. В. Н. Топоров. Из индоевропейской этимологии III (1-3) // Исследования по этимологии и семантике. Т. 2: Индоевропейские языки и индоевропеистика. Кн. 1. Москва, 2006. С. 106—107, 119.
  7. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 31 (1369).
  8. а б в Беларусь 1995.
  9. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  10. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  11. https://www.rujen.ru/index.php/ЛЕВ_Абе
  12. https://www.rujen.ru/index.php/РУБИНШТЕЙН_Иосиф

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]