Слабодка (Літвенскі сельсавет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Слабодка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Афіцыйная мова
Колькасць двароў
25
Насельніцтва
54 чалавекі (2013)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1717
Паштовы індэкс
222664[1]
Аўтамабільны код
5
Слабодка на карце Беларусі ±
Слабодка (Літвенскі сельсавет) (Беларусь)
Слабодка (Літвенскі сельсавет)
Слабодка (Літвенскі сельсавет) (Мінская вобласць)
Слабодка (Літвенскі сельсавет)

Слабо́дка[2] (трансліт.: Slabodka, руск.: Слободка) — вёска ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Літвенскага сельсавета.

Геаграфічнае становішча[правіць | правіць зыходнік]

Размешчана на рацэ Уса за 11 км на паўночны захад ад Рубяжэвічаў, за 70 км на захад ад Мінска.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Да 14 лютага 1983 года вёска ўваходзіла ў склад Літвенскага сельсавета[3], да 28 мая 2013 года — у склад Цясноўскага сельсавета[4].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

У 2008 г. вёска налічавала 71 жыхара[5], ў 2013 г. — 54 жыхары.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі вёскі размешчана Царква велікамучаніка Георгія Перамаганосца пабудовы канца 1880-х[6], старыя могілкі з пахаваннямі XIX стагоддзя з каталіцкімі надмагіллямі і яго новая частка з праваслаўнымі надмагіллямі XX стагоддзя, возера, сажалка. Уезд і выезд з вёскі перасякаецца ракой Усай.

Зноскі

  1. Почтовые индексы Республики Беларусь
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 14 лютага 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 11 (1745).
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  5. Столбцовский районный исполнительный комитет. Официальный сайт — Тесновской сельский исполнительный комитет / Сельские исполнительные комитеты / Власть / Столбцовский район|Ст …(недаступная спасылка)
  6. Слабодка (Літвенскі сельсавет) на сайце Radzima.org

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]