Слуцкая канфедэрацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Слу́цкая канфедэра́цыя — палітычны саюз праваслаўнай, кальвінскай і лютэранскай шляхты Вялікага Княства Літоўскага, утвораны ў Слуцку 20 сакавіка 1767 года[1]. Канфедэрацыя была створаная расійскім урадам для ўраўнаважання правоў некаталікоў і каталікоў. У 1766 годзе расійскі ўрад узняў пытанне пра роўнасць вызнанняў і захаванне liberum veto, згодна з якім кожны дэпутат сойму ці соймік меў права выказаць сваю нязгоду з любой пастановай сойму і такім чынам скончыць паседжанне і скасаваць усе прынятыя пастановы.

Сойм Рэчы Паспалітай не ўхваліў прапановаў расійскага ўрада, і ў Рэч Паспалітую былі ўведзеныя расійскія атрады. З актыўным удзелам маскоўскага пасла Мікалая Рапніна  (руск.) 20 сакавіка 1767 года была створаная канфедэрацыя, ачоленая кальвінскай шляхтай. Заснаванне адбывалася ў Свята-Траецкім манастыры. Маршалкам быў абраны Ян Юрый Грабоўскі[2]. Акт канфедэрацыі падпісалі 248 чалавек, сярод якіх быў епіскап Георгій (Каніскі).[2] Расійская імператрыца Кацярына II прыняла канфедэрацыю пад «найвышэйшую пратэкцыю», даслаўшы ў падтрымку 40-тысячнае войска.[3][2]

Вынікам Слуцкай канфедэрацыі стала ўраўненне праваслаўных і пратэстантаў з каталікамі ў правах. Яно была зацверджана ў лютым 1768 года соймам Рэчы Паспалітай.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]