Смерць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Kuoleman puutarha, Hugo Simberg (1906)
Чалавечы чэрап — традыцыйны сімвал смерці
«Смерць» (польск.: Śmierć) 1902. Карціна Яцэка Мальчэўскага.
Пасведчанне аб смерці

Смерць — незваротнае спыненне жыццядзейнасці арганізма. Для аднаклетачных жывых формаў, завяршэннем жыцця асобнага арганізма можа з’яўляцца як смерць, так і мітатычнае дзяленне клеткі. З’явы, якія звычайна выклікаюць смерць, уключаюць старасць, драпежніцтва, недаяданне, забойства, хваробы і няшчасныя выпадкі альбо значныя траўмы. Праз увесь час прырода смерці знаходзіцца ў цэнтры ўвагі рэлігійных традыцый свету і філасофскага даследавання, і вера ў нейкае замагільнае жыццё або адраджэнне з’яўляецца цэнтральным аспектам рэлігійнай веры.

У медыцыне вывучэннем смерці займаецца танаталогія. У псіхатэрапіі існуе кірунак танататэрапія.

Грамадства і культура[правіць | правіць зыходнік]

У грамадстве характар ​смерці і ўсведамленне чалавецтвам сваёй уласнай смяротнасці на працягу тысячагоддзяў цесна былі звязаны з рэлігійнымі традыцыямі і філасофскімі даследаваннямі. Паводле традыцыі некаторых рэлігій існуе вера ва ўваскрашэнне, як у аўраамічных рэлігіях, пераўвасабленне або перараджэнне, як у дгармічных рэлігіях, ці вера ў сканчэнне існавання свядомасці, вядомае як вечнае забыццё, як у плыні атэізму[1].

Пасля смерці чалавека ў большасці культур праводзяцца памінкі, якія ўключаюць у сябе жалобу ў рознай форме, практыку пахавання і абрады ў гонар памерлага. Фізічныя астанкі чалавека зазвычай хаваюць у зямлю цалкам або цераз працэс крэмацыі, хоць сярод сусветных культур існуе шмат практык на гэты конт.

Смерць з’яўляецца аб’ектам шматлікіх традыцый і звычаяў, якія існуюць па ўсім свеце і з’яўляюцца асаблівасцямі розных культур. Да такіх традыцый адносяцца клопат пра мёртвых, а таксама вера ў замагільнае жыццё. Пахаванне трупаў людзей у зямлю сустракаецца даволі шырока, але гэта не адзіная практыка. Так, напрыклад, у Тыбеце цела пакідаюць на вяршыні гары. Муміфікацыя і бальзамаванне цела, каб запаволіць хуткасць гніення, таксама досыць распаўсюджана ў некаторых культурах.

Прававыя аспекты смерці таксама з’яўляюцца часткай многіх культур, у прыватнасці, рэгуляванне прыналежнасці маёмасці памерлага і пытанні атрымання ў спадчыну і падаткаабкладанне спадчыны.

Смяротнае пакаранне таксама з’яўляецца культурным аспектам смерці. У большасці краін, дзе сёння мае месца смяротнае пакаранне, яно прымяняецца за наўмыснае забойства, шпіянаж, здраду, або як частка ваеннай юстыцыі. У некаторых краінах, сексуальныя злачынствы, як шлюбная нявернасць і садамія, нясуць смяротнае пакаранне, гэтак жа як і рэлігійныя злачынствы, як вераадступніцтва, фармальная адмова ад сваёй рэлігіі. У многіх краінах, якія захоўваюць смяротнае пакаранне, незаконны зварот наркотыкаў таксама з’яўляецца правапарушэннем. У Кітаі, гандаль людзьмі і сур’ёзныя выпадкі карупцыі, таксама караюцца смерцю. У вайскоўцаў па ўсім свеце ваенна-палявыя суды практыкуюць смяротнае пакаранне за шэраг злачынстваў, як баязлівасць, дэзерцірства, непадпарадкаванне і бунт.

Самагубства ў цэлым, і ў прыватнасці, эўтаназія, таксама варта разглядаць у рамках культурных аспектаў смерці. Абодва акты разумеюцца цалкам па-рознаму ў розных культурах. У Японіі, напрыклад, канчанне жыцця праз рытуал харакіры лічылася пажаданым у некаторых выпадках, у той час як у адпаведнасці з традыцыямі хрысціянскіх і ісламскіх культур, самагубства разглядаецца як смяротны грэх.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Heath, Pamela Rae; Klimo, Jon (2010). Handbook to the Afterlife. North Atlantic Books. p. 18. ISBN 978-1-55643-869-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]