Снежны барс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Снежны барс

Снежны барс (Ірбіс)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Uncia uncia (Schreber, 1775)

Сінонімы
  • Panthera uncia (Schreber, 1775)[1]
Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  933420
NCBI  29064
EOL  328676
FW  224097

Снежны барс (іншая назва і́рбіс) — драпежнае млекакормячае сямейства каціных падсямейства Pantherinae.

Апісаннне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела да 130 см, хваста да 105 см, маса да 40 кг. Колер дымчата-шэры, амаль белы, з кольцаладобнымі цёмнымі плямамі.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны ў высакагор’ях Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі, непальскіх і індыйскіх Гімалаях, на поўдні Алтая і Саян, на ўсходзе ад Тыбецкага плато і на захадзе Паміра, Гіндукуша і Цянь-Шаня. Летам жыве каля лініі снягоў на вышыні да 5500 м, зімой у поясе хвойных лясоў, ніжэй за 1800 м.

Папуляцыя снежных барсаў ў раёне Саньцзян’юань, дзе бяруць пачатак найбуйнейшыя кітайскія рэкі, паводле ацэнак, перавышае 1000 асобін. Гэты раён стаў галоўным арэалам пражывання драпежнікаў[2].

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Асноўны корм — капытныя жывёлы.

У вывадку да 5, звычайна 2—3 кацяняці.

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

Занесены у Чырвоную кнігу МСАП. Знаходзіцца пад дзяржаўнай аховай першай катэгорыі ў Кітаі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]