Сойм Вялікага Княства Літоўскага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вальны сойм — саслоўна-прадстаўнічы орган Вялікага Княства Літоўскага ў XV — першай палове XVI стагоддзя. Насіў арыстакратычны характар. Дамінуючае становішча мелі буйныя землеўладальнікі. Пасля заключэння ў 1569 годзе Люблінскай уніі большасць з тых, хто меў права прымаць удзел у працы сойма Вялікага Княства Літоўскага, атрымалі месца ў аб’яднаным сойме Рэчы Паспалітай.

Узнікненне[правіць | правіць зыходнік]

Спіс соймаў Вялікага Княства Літоўскага
Вялікі князь Месца Колькасць
Казімір IV Ягелончык
(1440–1492)
Вільня 7
Брэст 4
Гродна 2
Навагрудак 1
Аляксандр Ягелончык
(1492–1506)
Вільня 3
Жыгімонт I Стары
(1506–1548)
Вільня 13
Брэст 4
Гродна 1
Навагрудак 1
Жыгімонт II Аўгуст
(1548–1564)
Вільня 3
Мінск 1
Усяго 40

Складванне сойма як саслоўна-прадстаўнічага органа мае карані ў вечавых традыцыях і звязана з развіццём саслоўнай сістэмы Вялікага Княства Літоўскага ў XIV—XVI стагоддзях. Традыцыя склікання сходаў і з’ездаў прадстаўнікоў прывілеяваных саслоўяў паўстала на месцах збору агульназемскага сходаў. У аснове з’ездаў ляжала ўяўленне аб роўнасці ўсіх прадстаўнікоў вышэйшага саслоўя (шляхты), заснаванае на агульным для князёў, паноў і рыцарства праве на валоданне зямлёй на аснове рыцарскага права. Ператварэнне з’ездаў ваеннаслужылых насельніцтва ў прадстаўнічы орган шляхецкага саслоўя адбылося на фоне афармлення правоў ім прывілеяў шляхты, у той жа час пастановы сойма абмяжоўвалі ўладу вялікага князя[1].

Зноскі

  1. Радаман А. Сойм // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 606—611. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]