Спектральны тэрм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Спектра́льны тэрм, або электро́нны тэрм атама, малекулы або іона — гэта канфігурацыя (стан) электроннай падсістэмы, якая вызначае энергетычны ўзровень. Часам пад словам тэрм разумеюць энергію дадзенага ўзроўня. Пераходы паміж тэрмамі вызначаюць спектры выпускання і паглынання электрамагнітнага выпраменьвання.

Тэрмы атама прынята пазначаць загалоўнымі літарамі S, P, D, F і далей па алфавіце, прапускаючы літару J, якія адпавядаюць значэнням квантавага ліку арбітальнага вуглавога моманту L=0, 1, 2, 3 і г. д. Першыя чатыры літары вызначаюцца як класіфікацыі спектральных ліній канца XIX ст. («sharp», «principal», «diffuse», а ў 1907 дадалася яшчэ «fundamental»). Квантавы лік поўнага вуглавога моманту J даецца індэксам справа ўнізе. Малой лічбай уверсе злева пазначаецца кратнасць (мультыплетнасць) тэрма. Напрыклад, ²P3/2 — дублет Р. Часам (як правіла, для аднаэлектронных атамаў і іонаў) наперадзе сімвала тэрма паказваюць галоўны квантавы лік (напрыклад, 2²S1/2).

Адносную энергію тэрмаў можна вызначыць па правілу Хунда.

У спектраскапіі пад электронным тэрмам звычайна разумеецца рознасць энергій асноўнага і ўзбуджанага станаў. У пост-квантавахімічнай карціне электронны тэрм простай малекулы ствараецца з адноснай сумы атамных тэрмаў, што па электронных спектрах паглынання дазваляе вызначаць лік аптычных (валентных) электронаў пры дадзенай энергіі ўзбуджэння.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]