Сплачвайце доўг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сплачвайце доўг
Сплачывайця доўг
Жанр Публіцыстыка
Аўтар Вацлаў Ластоўскі
Мова арыгінала беларуская
Апублікаваны ў 5 ліпеня 1913
Колькасць старонак 2
Лагатып Вікікрыніц Тэкст твора ў Вікікрыніцах

«Сплачвайце доўг» (арыг.: «Сплачывайця доўг») — артыкул Вацлава Ластоўскага, прысвечаны далейшаму развіццю беларускай літаратуры. Сваім артыкулам Ластоўскі выклікаў першую дыскусію на гэтую тэму ў Беларусі.

Вацлаў Ластоўскі адным з першых адчуў паварот у грамадскім і культурным жыцці Беларусі пасля рэвалюцыі 1905—1907 гг. і заганнасць плачу і бедавання большасці літаратараў. Так ён, будучы сакратаром «Нашай Нівы», змясціў у ёй свой артыкул (№ 26-27), падпісаўшыся псеўданімам «Юры Верэшчака».

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

У № 30 «Нашай Нівы» з’явіўся адказ на артыкул Ластоўскага «Чаму плачэ песьня наша? (Атказ Юрцы Верашчаку)», падпісаны псеўданімам «Адзін з „парнасьнікоў“». Некаторыя даследчыкі прыпісваюць гэты артыкул Янку Купалу.

У № 38 артыкуле «Ешчэ аб сплачываньню доўгу» крытык Лявон Гмырак, звярнуўшыся да «Гістарычных лістоў» (руск.: «Исторических писем») рускага філосафа Пятра Лаўрова, які сфармуляваў тэзу пра «вялікі, неаплачаны доўг, каторы трэба звярнуць» абабранаму простаму люду, пагадзіўся з Вацлавам Ластоўскім.

Гэтая нашаніўская дыскусія стала часткай эсэ «Развагі і думкі» Максіма Гарэцкага ў «Велікоднай пісанцы на 1914 год».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]