Спяваючая рэвалюцыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мітынг падчас прыезду ў Шаўлі (Літва) Міхаіла Гарбачова

Спяваючая рэвалюцыя — серыя мірных акцый пратэсту ў рэспубліках Прыбалтыкі ў 19871991 гадах, галоўнай мэтай якіх было аднаўленне дзяржаўнага суверэнітэту Латвіі, Літвы і Эстоніі[1][2]. Тэрмін быў прапанаваны эстонскім актывістам Гайнцам Валькам у артыкуле пра падзеі 10—11 чэрвеня 1988 года, калі на Спеўным полі Таліна адбылася спантанная начная спеўная дэманстрацыя[3].

Паняцце «Спяваючая рэвалюцыя» найперш тычыцца Эстоніі і Латвіі, у меншай ступені — Літвы. Сімваламі рэвалюцыі сталі народныя песні прыбалтыйскіх народаў (у Латвіі — дайны), якія спявалі на мітынгах, насустрач праходзячым савецкім танкам ці падчас начных масавых сходак на гарадскіх плошчах.

Немалую вядомасць атрымаў і жывы ланцуг людзей даўжынёй 600 км (Талін — Рыга — Вільня) 23 жніўня 1989 года, які атрымаў назву «Балтыйскі шлях».

Мэта рэвалюцыі была дасягнутая практычна без ахвяр і разбурэнняў, за выняткам расстрэлу чатырнаццаці мірных дэманстрантаў у Вільнюсе 13 студзеня 1991 года, забойства салдатамі Рыжскім аддзелам АМАП МУС СССР двух латвійскіх міліцэйскіх і трох грамадзян у Рызе 20 студзеня 1991 і, разам з байцамі Вільнюскага АМАПа МУС СССР, васьмі літоўскіх мытнікаў і міліцэйскіх  (англ.) на граніцы Літвы з Беларускай ССР 31 ліпеня 1991[4].

Падзеі ў Эстоніі[правіць | правіць зыходнік]

З 1987 года пачаліся масавыя дэманстрацыі з выкананнем нацыянальных песняў і гімнаў. Найбольшы падобны мітынг адбыўся 11 верасня 1988 года ў часе музычнага фесту «Песня Эстоніі» на Спеўным полі Таліна, дзе сабраліся каля 300 000 эстонцаў, гэта значыць каля чвэрці жыхароў Эстоніі.

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

У выніку Спеўнай рэвалюцыі ў прыбалтыйскіх рэспубліках вылучыліся і свае актывісты, якія пасля аднаўлення незалежнасці склалі першыя нацыянальныя эліты.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Clare Thomson. The Singing Revolution: A Political Journey through the Baltic States. — London: Joseph, 1992. — ISBN 0-7181-3459-1.
  2. John Ginkel. Identity Construction in Latvia's "Singing Revolution": Why inter-ethnic conflict failed to occur // Nationalities Papers. — верасень 2002. — В. 3. — Т. 30. — С. 403—433.
  3. Henri Vogt. Between Utopia and Disillusionment: A Narrative of the Political Transformation in Eastern Europe. — Berghahn Books, 2005. — С. 26. — ISBN 1-57181-895-2.
  4. В России задержан подозреваемый убийца литовских таможенников // Lenta.ru, 09.04.2009

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]