Сталбоўскі мір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сталбоўскі мірны дагавор
Сталбоўскі мір 1617 г. паміж Расіяй і Швецыяй
На карце паказаны межы Швецыі ў 1658, па ўмовах міру да яе адышлі Інгерманландыя (светла-зялёны) і частка Карэліі (цёмна-зялёны)
На карце паказаны межы Швецыі ў 1658, па ўмовах міру да яе адышлі Інгерманландыя (светла-зялёны) і частка Карэліі (цёмна-зялёны)
Дата падпісання 27 лютага 1617 года
Месца падпісання Сталбова на р. Сясь, Расія
Увайшоў у сілу з моманту ратыфікацыі
Заканчэнне дзеяння бестэрміновы ("вечны мір")
Падпісалі Ад Расіі: князь Даніла Іванавіч Мязецкі
Ад Швецыі: граф Якаб Понтусан Дэлагардзі
Медыятары-назіральнікі: Англійскі пасол Джон Мерык (князь Іван Ульянаў).
Бакі

Расія

Швецыя
Мовы складзены ў 3-х экз., на рускай, шведскай (арыгіналы) і нямецкай мовах (рабочы тэкст для карыстання пасроднікаў)

Сталбоўскі мір — мірны дагавор, які быў падпісаны 27 лютага 1617 года ў в. Сталбова (каля Ціхвіна) і паклаў канец руска-шведскай вайне 1614—1617 гадоў. Мірны дагавор быў заключаны паміж Расіяй (цар Міхаіл Фёдаравіч) і Швецыяй (кароль Густаў II Адольф) пры пасродніцтве англійскага караля Якава I. Папярэднія перамовы праводзілі з рускага боку князь Д. І. Мязецкі, са шведскага — Якаб Понтусан Дэлагардзі.

Сталбоўскі мірны дагавор 1617 года[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 1616, пасля спынення ваенных дзеянняў паміж Расіяй і Швецыяй, у Старой Русе з'ехаліся дэлегацыі Швецыі і Расіі для правядзення мірных перамоў. Пасроднікамі выступалі англічанін Джон Мерык і галандскія паслы. Але праз два месяцы з-за глыбокіх рознагалоссяў перамовы былі сарваны, і ў лютым члены дэлегацый раз'ехаліся па сваіх краінах. Аднак была ясна неабходнасць у іх аднаўленні, і амаль праз год, у снежні 1616, па ініцыятыве шведскага боку, яны былі адноўлены ў вёсцы Сталбова, каля Ціхвіна, за 53 км ад сучаснай Новай Ладагі, на рацэ Сясь. У гэты раз пасроднікам выступаў адзін Джон Мерык.

Пасля двух месяцаў бурных дэбатаў перамовы былі завершаны ў студзені 1617, а 27 лютага таго года быў падпісаны мірны трактат, які атрымаў назву Сталбоўскага міру.

1 мая 1617 года. Ратыфікацыя шведскага караля Густава Адольфа на Сталбоўскі дагавор аб вечным міры паміж Расіяй і Швецыяй. Пергамен. Шведская мова, тытул караля выкананы залатой фарбай, прашыта шаўковым шнуром. Подпіс-аўтограф караля. РДАСА.

Паводле тэксту дагавора, наўгародскія землі падзяляліся паміж дзвюма дзяржавамі: Расіі вярталі захопленыя ў гады Смуты Вялікі Ноўгарад і ўсю Наўгародскую вотчыну, у тым ліку Старую Русу, Ладагу, Порхаў, Гдоў з паветамі, а таксама Сумерскую воласць (раён возера Самра, цяпер Сланцаўскі раён Ленінградскай вобласці) і ўсё захопленае шведамі на гэтай тэрыторыі казённая і царкоўная маёмасць; Швецыі адыходзілі рускія гарады Івангарад, Ям, Капор'е, Карэла, уся Нява і Арэшак з паветам[1]. Акрамя таго, Масква абавязалася выплаціць шведскай кароне 20 000 сярэбраных рублёў — велізарную суму з улікам курсу рубля пачатку XVII стагоддзя (напачатку XVII стагоддзя адзін рубель утрымліваў 49 грам срэбра, адпаведна, 20  000 сярэбраных рублёў раўняліся 980 кг срэбра). Масква адмаўлялася ад прэтэнзій на Лівонію і Карэльскую зямлю.

Было зацверджана права свабоднага гандлю для купцоў абодвух бакоў. Але шведскім купцам не дазвалялася ездзіць з таварамі праз Маскоўскую дзяржаву ў Персію, Турцыю і Крым, а маскоўскім — праз Швецыю ў Англію, Францыю і іншыя заходнееўрапейскія краіны.

Абедзве дагаворныя краіны абавязваліся не пераманьваць перабежчыкаў з-за мяжы і перадаваць тых, хто ўжо перайшоў мяжу.

Сталбоўскі мір цалкам адразаў Расію ад Балтыйскага мора, што дазволіла каралю Густаву Адольфу лічыць дагавор буйной перамогай шведскай арміі і дыпламатыі. Кароль шчодра ўзнагародзіў усіх членаў шведскай дэлегацыі на цяжкіх перамовах, якія падпісалі тэкст дагавора.

Маскоўскія ўлады таксама былі задаволены заключэннем міру, хоць і на цяжкіх умовах. Па-першае, яны дамагліся вяртання Вялікага Ноўгарада з яго землямі, якія адмовіліся прысягнуцца шведскай кароне. Па-другое, Масква, забяспечыўшы тыл, атрымала магчымасць бесперашкодна працягваць вайну з Рэччу Паспалітая за вяртанне захопленых рускіх тэрыторый на заходніх межах. Кіраўнік рускай дэлегацыі на перамовах князь Мязецкі і дзяк Зюзін былі ўзнагароджаны — першы атрымаў чын баярскі, а другі — акольнічы.

Маскоўскія ўлады высока ацанілі ўдзел у перамовах пасродніка — Джона Марыка. Яго абдарылі каштоўнымі мяхамі — звычайнай цвёрдай валютай тых гадоў, залатым ланцугом, каштоўнымі камянямі і ўсходнімі тканінамі[2].

Вынікі Сталбоўскага міру[правіць | правіць зыходнік]

Межы, усталяваныя Сталбоўскім мірам, захоўваліся да пачатку Паўночнай вайны 17001721.

Ацэнка Сталбоўскага дагавора[правіць | правіць зыходнік]

У складаным міжнародным і ўнутраным становішчы пачатку XVII стагоддзя, калі толькі што завяршылася драматычная эпоха Смутнага часу, якая паставіла краіну на грань нацыянальнай катастрофы, Сталбоўскі мір быў станоўчым, але часовым этапам стабілізацыі на паўночна-заходніх межах Расіі. Лёс захопленых шведамі рускіх земляў не быў вырашаны. Зараз ясна, што кароль Густаў Адольф цешыўся дачасна. Барацьба Расіі за выхад на берагі Балтыйскага мора толькі пачыналася. І Сталбоўскі трактат быў найважнейшым першым крокам на гэтым шляху.

У 1656 стольнік П. І. Пацёмкін (1617—1700) з рускімі палкамі выйшаў на берагі Нявы, у месцы ўпадзення ў яе ракі Охты. Ён штурмам узяў шведскую крэпасць Ніеншанц, якую рускія звалі Канцы (Шанцы). Затым ён атакаваў іншую шведскую крэпасць, размешчаную ў вярхоўях Нявы, — Шлісельбург (Арэшак) і ўзяў яе. Такім чынам уся Нява апынулася пад рускім кантролем. Але тады замацавацца ў гэтым раёне Пацёмкін не змог, і ў 1658 вымушаны быў адступіць, перадаўшы эстафету наступным пакаленням.

Канчаткова гэту тэрыторыю далучыў да Расіі Пётр I, што было афіцыйна зафіксавана ў Ніштацкім мірным дагаворы са Швецыяй ад 30 жніўня 1721. 24 артыкулы дагавора замацавалі дзяржаўную мяжу паміж Расіяй і Швецыяй. Паводле гэтага дагавора Расія вярнула страчаныя ў 1617 годзе землі: Карэлію і Інгерманландыю і юрыдычна замацавала тэрытарыяльны выхад да Балтыйскага мора[3]. Акрамя таго, па ўмовах дагавора Швецыя страціла на карысць Расіі свае правінцыі: Ліфляндыю з горадам Рыгай і Эстляндыю з Рэвелем і Нарвай.

Заўвага[правіць | правіць зыходнік]

  1. Жуков К. История Невского края (с древнейших времён до конца XVIII века). СПб., 2010, с.138. ISBN 978-5-210-01565-5
  2. Лыжин. Столбовский договор и переговоры, ему предшествовавшие. СПб, кн. III
  3. Никифоров Л. А. Внешняя политика России в последние годы Северной войны. Ништадский мир. М., 1959

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]