Старшы выкладчык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Старшы выкладчык — пасада навукова-педагагічных супрацоўнікаў у вышэйшых навучальных установах. У пасадовай іерархіі займае месца вышэй асістэнта (выкладчыка) і ніжэй дацэнта.

Кваліфікацыйныя патрабаванні[правіць | правіць зыходнік]

Вышэйшая адукацыя і стаж педагагічнай (навукова-педагагічнай) работы не менш 3 гадоў.

Службовыя абавязкі[правіць | правіць зыходнік]

Праводзіць навучальныя заняткі са студэнтамі, навукова-даследчую працу на кафедры і факультэце. Распрацоўвае методыкі, праграмы, курсы лекцый па выкладаемым дысцыплінам. Удзельнічае ў распрацоўцы агульнай праграмы навучання па выкладаемым дысцыплінам. Ажыццяўляе метадычнае кіраўніцтва студэнтамі пры распрацоўцы і карэкціроўцы іх асабістых праграм навучання. Развівае індывідуальныя здольнасці і схільнасці студэнтаў. Аналізуе інфармацыю аб прафесійнай дзейнасці выпускнікоў ВНУ. Выкарыстоўвае нетрадыцыйныя формы і метады пазанавучальнай працы.

Павінен ведаць: нарматыўныя прававыя акты, іншыя кіруючыя і метадычныя дакументы і матэрыялы, якія рэгулююць пытанні функцыянавання і развіцця сістэмы вышэйшай адукацыі; вучэбна-навуковыя дысцыпліны па профілі кафедры; айчынныя і замежныя дасягненні ў галіне вучэбна-выхаваўчага працэсу, навуковыя праблемы па адпаведнай спецыяльнасці; педагогіку, псіхалогію, тэорыю і методыку вучэбна-выхаваўчага працэсу; перадавыя метады, сродкі, практыку правядзення навуковых даследаванняў, выкарыстання іх у навучальных і выхаваўчых мэтах; асновы працоўнага заканадаўства; правілы і нормы аховы працы і пажарнай бяспекі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кваліфікацыйны даведнік «Пасады служачых устаноў адукацыі ўсіх тыпаў» // Дадатак да Пастановы Міністэрства працы Рэспублікі Беларусь № 53 ад 28.04.2001 г.