Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага,
СВГ, Стаўка, Царская стаўка.

Гады існавання ліпень 1914 года — 16 сакавіка 1918 года.
Краіна  Расійская імперыя
Падпарадкаванне Вярхоўнаму галоўнакамандуючаму
Уваходзіць у Узброеныя сілы Расійскай імперыі.
Тып орган ваеннага кіравання
Складаецца з упраўленні, штаб, канцылярыі, аддзелы, аддзяленні і гэтак далей
Функцыя кіраўніцтва абаронай
Колькасць звыш 2 000 чалавек.
Дыслакацыя Баранавічы, Магілёў, Арол, Расійская імперыя.
Удзел у Першая сусветная вайна 19141918.

Ста́ўка Вярхо́ўнага Галоўнакама́ндуючага (СВГ, Стаўка) — орган вышэйшага палявога кіравання войскам і месцазнаходжанне вярхоўнага галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі Расіі на тэатры баявых дзеянняў пад час Першай сусветнай вайны 19141918 гг.

Ад пачатку вайны знаходзілася ў Баранавічах, ад 8(21) жніўня 1915 да 25 лютага 1918 — у Магілёве[1], пасля ў Арле. 16 сакавіка 1918 Стаўка была ліквідавана.

Напачатку вайны ў СВГ налічвалася 9 генералаў, 36 афіцэраў, 12 ваенных чыноўнікаў і 125 салдат. Падчас вайны склад Стаўкі значна пашырыўся і да 1 (14) лістапада 1917 года ў яе ўваходзіла 15 упраўленняў, 3 канцылярыі і 2 камітэты (усяго звыш 2 000 генералаў, афіцэраў, чыноўнікаў і салдат).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]