Струна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Струна
Рака Струна ў вёсцы Масцяны
Рака Струна ў вёсцы Масцяны
Характарыстыка
Даўжыня 31 км
Басейн 194 км²
Расход вады 1,5 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Літва
 • Каардынаты 55°04′18″ пн. ш. 26°10′40″ у. д.HGЯO
Вусце Страча
 • Месцазнаходжанне за 2 км на поўнач ад вёскі Вялікія Стаўпяняты
 • Каардынаты 54°55′21″ пн. ш. 26°18′29″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,8 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Страча → Вілія → Нёман → Балтыйскае мора

Краіны
Рэгіён Гродзенская вобласць
Раён Астравецкі раён
physical
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Струна́[1] — рака ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі і Літве, правы прыток ракі Страча (басейн Віліі).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва балцкага паходжання. У асяроддзі літоўскамоўных аўтахтонаў выкарыстоўваецца форма Strūnà.

Гідранімічны адпаведнік — літоўская рачная назва Striūnà. Гідранімічны корань *Str(i)ūn- (са старадаўнім устаўным -t-) ад літоўскага srūti, sriūti «струменіць, цячы», далей да індаеўрапейскага *sreu- «цячы» [2].

Фанетычны варыянт таго ж кораня Striaun- у назве ракі Striaunė, звязанай з літоўскім sraunus «плыткі»[3].

Пачатковы элемент Str- у назве ракі Страча, у якую Струна ўцякае, мяркуецца іншага паходжання[4]. Страча (гістарычна засведчаная «Стряча») праз прамежкавую форму *Съряча ад балцка-літоўскага *Sirinčia[5]. Корань Sir- ад літоўскага sirenti «накропваць, капаць; цячы, струменіць; памалу варыцца; бегчы дробнымі крокамі»[6]. Далей да індаеўрапейскага *ser- «цячы, шпарка рухацца», ад якога ўрэшце і тое *sreu-[7], да якога і назва Струна.

Назва Струна значыць «Струмяністая (рака)».

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня ракі 31 км, з іх 15 км у Астравецкім раёне[8]. Плошча вадазбору 194 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %.

Пачынаецца ў Літве, перасякае граніцу на паўночным захадзе ад хутара Рудня. Цячэ па паўночных схілах Свянцянскіх град (даўжыня ў межах Беларусі 18 км (15 км[8])), упадае ў Страчу за 2 км на поўнач ад вёскі Вялікія Стаўпяняты.

Даліна ракі трапецападобная, яе шырыня 0,2—0,5 км у верхнім цячэнні, 1—1,5 км у сярэднім і ніжнім. Пойма вузкая. Рэчышча на працягу 10,3 км каналізаванае: ад чыгуначнага моста па дарозе Лынтупы — Пабрадзе да вёскі Масцяны (6,3 км) і перад вусцем (4 км). У ніжнім цячэнні прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. Асноўны прыток — рака Пеляка.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. БелЭн 2002.
  2. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1003.
  3. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 316, 317.
  4. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 209.
  5. R. Būga. Rinktiniai raštai. Vilnius, 1961. С. 607.
  6. Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 299.
  7. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 909—910.
  8. а б Общая характеристика речной сети Гродненской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]