Стэфан Марыс Дыён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стэфан Дыён
Stéphane Dion
Лідар афіцыйнай апазіцыі Яе Вялікасці
6 снежня 2006 — 10 снежня 2008
Манарх Елізавета II
Папярэднік Біл Грэм
Пераемнік Майкл Ігнацьеў
Кіраўнік Ліберальнай партыі Канады
2 снежня 2006 — 10 снежня 2008
Міністр навакольнага асяроддзя
20 ліпеня 2004 — 6 лютага 2006
Старшыня Тайнага савета
25 сакавіка 1996 — 11 снежня 2003

Нараджэнне 28 верасня 1955(1955-09-28)[1][2][…] (68 гадоў)
Бацька Леон Дыён[d]
Жонка Janine Krieber[d]
Веравызнанне Каталік
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, сацыёлаг, навуковы работнік, аўтар, выкладчык універсітэта, дыпламат, палітолаг, міністр
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера паліталогія
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стэфан Марыс Дыён (фр.: Stéphane Maurice Dion; нар. 28 верасня 1955, Квебек) — канадскі палітык, былы лідар апазіцыйнай леванакіраванай Ліберальнай партыі Канады. Са снежня 2006 да снежня 2008 Дыён з’яўляўся лідарам апазіцыі ў ніжняй палаце канадскага парламента, дзе ён прадстаўляе акругу Сен-Ларан-Карцьевіль (правінцыя Квебек) з 1996.

Дыён атрымаў ступень бакалаўра і магістра па паліталогіі ў Лавальскім універсітэце і ступень доктара ў Парыжскім інстытуце паліталогіі. Перад тым, як стаць палітыкам ён працаваў выкладчыкам у Манрэальскім універсітэце.

Дыён быў членам двух канадскіх урадаў. Ён служыў міністрам міжурадавых адносін (г.зн. федэральна-правінцыяльных адносін) з 1996 па 2003 ва ўрадзе Жана Крэцьена і міністрам навакольнага асяроддзя з 2004 па 2006 ва ўрадзе Пола Марціна.

Зноскі

  1. Stephane Dion // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Stéphane Dion // Library of Parliament — 1876. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Microsoft Academic — 2016. Праверана 4 чэрвеня 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]