Стэфан Ураш V

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стэфан Ураш V
сербск.: Стефан Урош V
Ураш V.
Ураш V.
2-і Цар сербаў і грэкаў
1355 — 1371
Папярэднік Стэфан Ураш IV Душан
Пераемнік Тытул скасаваны

Нараджэнне 1336[1] ці 1337[1]
  • невядома
Смерць 4 снежня 1371[1]
  • невядома
Месца пахавання
Род Няманічы
Бацька Стэфан Душан[3]
Маці Алена Балгарская[d]
Жонка Ганна Валахійская[d]
Нацыянальнасць Серб
Веравызнанне Сербская праваслаўная царква
Дзейнасць кіраўнік
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера урад[2] і палітыка[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стэфан Ураш V Слабы, (1336 — 2/4 снежня, 1371) кароль Сербіі (1346—1355), затым цар (1355—1371), спадчыннік свайго бацькі Стэфана Душана Моцнага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Стэфан Ураш V быў адзіны сын Стэфана Душана IV і Алены Балгарскай. Няздольны кіраваць вялікай імперыяй, створанай яго бацькам, Ураш не мог ні адбіць напады замежных ворагаў, ні пагасіць унутраныя хваляванні. Імперыя Душана складалася з княстваў, некаторыя з якіх нават намінальна не пацвярджалі яго кіраванне. Першы галоўны выклік С. Урашу быў пакладзены яго дзядзькам, Сімяонам Урашам, які паспрабаваў захапіць трон у 1356. Пераможаны, Сімяон адышоў у Фесалію і Эпірскі дэспатап, дзе ён працягнуў кіраваць як «імператар каталікоў і сербаў». Пазіцыям Стэфана Ураша не дапамагала і яго маці Алена, яна, у саюзе з Ёванам Углешам, пачала самастойна кіраваць Сэрам. Падобнае аўтаномнае становішча было прынята іншымі прадстаўнікамі дваранскіх сем’яў. Стэфан Ураш V памёр бяздзетным у снежні 1371, пасля таго, як шматлікае сербскае войска было разгромлена туркамі ў бітве пры Марыцы. Пасля вялікіх заваёўванняў яго бацькі, імператар Ураш стаў ахвярай новага дваранства ў Сербіі, узбагачанага нядаўнімі войнамі і рабаваннямі. Падтрыманне парадку і дзяржаўных устаноў было немагчыма з-за слабой або неіснуючай інфраструктуры паміж тэрыторыямі. Выключная сціпласць і памяркоўнасць гэтага кіраўніка былі галоўнымі прычынамі надання яму мянушкі «слабы».

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в http://genealogy.euweb.cz/balkan/balkan5.html
  2. а б в г Czech National Authority Database Праверана 6 снежня 2023.
  3. Lundy D. R. The Peerage