Сувалкія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Этнакультурныя рэгіёны Літвы. Сувалкія паказана аранжавым колерам.

Сувалкія (літ.: Suvalkija) — адзін з пяці этнакультурных рэгіёнаў Літвы. Сталіцай рэгіёну лічыцца горад Марыямпале.

Сувалкія — самы малады з літоўскіх этнакультурных рэгіёнаў; яе адметнасці склаліся толькі ў XIX стагоддзі. Мясцовыя гаворкі лічацца варыянтам заходнеаўкштайцкага дыялекта.