Суперкубак Беларусі па футболе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Футбол
Суперкубак Беларусі па футболе


 
Заснаваны: 2010
Краіна:  Беларусь
Кол-ць каманд: 2
Дзеючы чэмпіён: Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) (2024, 1-ы раз)
Найбольш тытулаваны: БАТЭ (Барысаў) (8 разоў)
Бягучы сезон
2023

Суперкубак Беларусі па футболе — футбольнае спаборніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, якое праводзіцца перад пачаткам футбольнага сезона і складаецца з аднаго матча паміж пераможцам чэмпіянату Беларусі і ўладальнікам Кубка Беларусі папярэдняга сезона. У выпадку калі кубак і чэмпіянат выйграла адна каманда, то ў Суперкубку гуляюць чэмпіён краіны і фіналіст Кубка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Кубак сезона[правіць | правіць зыходнік]

У 1994 годзе быў праведзены матч на Кубак сезона паміж чэмпіёнам краіны — мінскім «Дынама» і фіналістам Кубка (пераможцам Кубка таксама сталі мінскія дынамаўцы) — «Фандакам» з Бабруйска (у чэмпіянаце каманда заняла 5-е месца). Сустрэча адбылася на мінскім стадыёне «Дынама» і скончылася перамогай «Дынама» з лікам 5:3. Афіцыйнага статусу гэты трафей не атрымаў і ў далейшым яго розыгрыш не адбываўся[1].

Суперкубак[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя Суперкубка Рэспублікі Беларусь пачалася ў 2010 годзе. Першым пераможцам суперкубка стаў клуб БАТЭ (Барысаў), які перамог уладальніка Кубка Беларусі 2008/09 «Нафтан» з Наваполацка[2].

29 студзеня 2015 года на пасяджэнні БФФ, было прынята рашэнне ўпершыню правесці Суперкубак па-за межамі Мінска і Футбольнага манежа. Матч за Суперкубак 14 сакавіка 2015 года прыняў стадыён «Хваля» ў Пінску[3].

З 2016 года Суперкубак праводзіўся ў Мінску на стадыёне ФК «Мінск». У 2022 годзе месцам правядзення стаў адкрыты ў мінулым годзе стадыён «Дынама-Юні».

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дата і месца правядзення Пераможца Лік Фіналіст
2010 8 сакавіка 2010
Мінск, Футбольны манеж,
1 500 гледачоў
БАТЭ (Барысаў) 0:0
(па пен. 3:2)
Нафтан (Наваполацк)
2011 27 лютага 2011
Мінск, Футбольны манеж,
1 600 гледачоў
БАТЭ (Барысаў) 3:0 Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)
2012 6 сакавіка 2012
Мінск, Футбольны манеж,
1 700 гледачоў
Гомель 2:0 БАТЭ (Барысаў)
2013 17 сакавіка 2013
Мінск, Футбольны манеж,
1 750 гледачоў
БАТЭ (Барысаў) 1:0 Нафтан (Наваполацк)
2014 15 сакавіка 2014
Мінск, Футбольны манеж,
1 650 гледачоў
БАТЭ (Барысаў) 1:0 Мінск
2015 14 сакавіка 2015
Пінск, Стадыён «Хваля»,
3 100 гледачоў
БАТЭ (Барысаў) 0:0
(па пен. 3:0)
Шахцёр (Салігорск)
2016 13 сакавіка 2016
Мінск, Стадыён ФК «Мінск»,
3 000 гледачоў
БАТЭ (Барысаў) 2:1 Шахцёр (Салігорск)
2017 11 сакавіка 2017
Мінск, Стадыён ФК «Мінск»,
2 550 гледачоў
БАТЭ (Барысаў) 3:1 Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)
2018 10 сакавіка 2018
Мінск, Стадыён ФК «Мінск»,
3 000 гледачоў
Дынама (Брэст) 2:1 БАТЭ (Барысаў)
2019 2 сакавіка 2019
Мінск, Стадыён ФК «Мінск»,
3 000 гледачоў
Дынама (Брэст) 3:1 БАТЭ (Барысаў)
2020 4 сакавіка 2020
Мінск, Стадыён ФК «Мінск»,
3 000 гледачоў
Дынама (Брэст) 2:0 Шахцёр (Салігорск)
2021 2 сакавіка 2021
Мінск, Стадыён ФК «Мінск»,
1 500 гледачоў
Шахцёр (Салігорск) 0:0
(па пен. 5:4)
БАТЭ (Барысаў)
2022 5 сакавіка 2022
Мінск, Стадыён «Дынама-Юні»,
2 591 глядач
БАТЭ (Барысаў) 1:0 Шахцёр (Салігорск)
2023 25 лютага 2023
Мінск, Стадыён «Дынама-Юні»,
2 950 гледачоў
Шахцёр (Салігорск) 1:0 Гомель
2024 2 сакавіка 2024
Салігорск, Стадыён «Шахцёр»,
1 911 гледачоў
Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 0:0
(па пен. 4:3)
Дынама (Мінск)

Статыстыка па клубах[правіць | правіць зыходнік]

Без уліку матча за Кубак сезона (1994 год).

М Клуб Перамогі Паражэнні Сезоны перамог Сезоны паражэнняў
1 БАТЭ (Барысаў) 8 4 2010, 2011, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2022 2012, 2018, 2019, 2021
2 Дынама (Брэст) 3 0 2018, 2019, 2020
3 Шахцёр (Салігорск) 2 4 2021, 2023 2015, 2016, 2020, 2022
4 Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 1 2 2024 2011, 2017
5 Гомель 1 1 2012 2023
6 Нафтан (Наваполацк) 0 2 2010, 2013
7 Мінск 0 1 2014
7 Дынама (Мінск) 0 1 2024

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Суперкубок. Суперстарт(недаступная спасылка). Спортивное издание «Прессбол». Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2011. Праверана 10 чэрвеня 2013.
  2. БАТЭ стал первым обладателем Суперкубка Белоруссии(недаступная спасылка). Чемпионат.ру (8 марта 2010). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2010. Праверана 10 чэрвеня 2013.
  3. Футбол. Матч за Суперкубок Беларуси между БАТЭ и "Шахтером" пройдет в Пинске

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]