Сусветная выстаўка (1867)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сусветная выстаўка на палатне Эдуара Манэ

Сусветную выстаўку (Exposition Universelle), якая праходзіла з красавіка па лістапад 1867 года ў Парыжы на Марсавым полі, наведала каля 9 мільёнаў чалавек, у тым ліку расійскі самадзержац Аляксандр II.

На выстаўцы было прадстаўлена мноства тэхнічных навінак, якія сведчылі не толькі пра новае ўжыванне электрычнасці — тэлеграфны апарат Х'юга, электрычныя фары, падводны кабель; таксама былі прадэманстраваны гідраўлічны ліфт, шарыкападшыпнікі, механічная цестамешалка і больш дасканалыя земляробчыя прылады.

Пачынаючы з гэтай выстаўкі свае экспазіцыі краіны-ўдзельніцы сталі размяшчаць у адмыслова пабудаваных імі нацыянальных павільёнах: на гэтай выстаўцы наведвальнік змог убачыць цірольскую вёску, рускую хату, егіпецкі караван-адрыну, усходні мінарэт, турэцкія лазні, кітайскі тэатр, англійскі катэдж, амерыканскае ранча, галандскую ферму, японскі кіёск і рэканструкцыю рымскіх катакомбаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]