Сцяг Віргініі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зацверджаны 30 красавіка 1861
Прапорцыя 3:5

Сцяг Віргініі (англ.: Flag of Virginia) - адзін з сімвалаў амерыканскага штата Віргінія.

Сцяг штата Віргінія ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча сіняга колеру з размешчанай па цэнтры выявай пячаткі штата. Сцяг быў прыняты ў пачатку Грамадзянскай вайны ў 1861 годзе. Сярод сцягоў ЗША - гэта адзіны сцяг з малюнкам аголенага цела.

Лацінскі дэвіз Sic semper tyrannis на дзяржаўнай пячатке азначае «Такі шлях тырана». Гэтая цытата прыпісваецца Бруту падчас забойства Юлія Цэзара. Жаночы вобраз у адзеннях Амазонкі - алегарычна прадстаўляючы дух Садружнасці - сімвалізуе Віргінію. Патаптаны мужчына - уяўляе тыранію. Скінутая карона ляжыць у боку, у руках ён трымае ланцуг і біч.