Сцяг Джорджыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зацверджаны 25 красавіка 2003
Прапорцыя 5:8

Сцяг Джорджыі (англ.: Flag of Georgia) — адзін з сімвалаў амерыканскага штата Джорджыя.

Сцяг штата Джорджыя, прыняты 25 красавіка 2003 года, уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча чырвонага колеру, перасечанае паласой белага колеру. Усе поласы роўнавялікія. У крыжы сцяга сіні квадрат, які займае па вышыні дзве паласы. У цэнтры квадрата намаляваны золатам герб са зваротнага боку пячаткі штата.

На гербе намаляваная арка, якую падтрымліваюць тры слупа. Арка з надпісам Constitution сімвалізуе Канстытуцыю, яе падпіраюць тры слупа, якія сімвалізуюць тры галіны ўлады: заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Стужкі са словамі з дэвізу штата Wisdom, Justice, Moderationангл.: Мудрасць, Правасуддзе, Вытрымка) абгорнутыя вакол слупоў. Гвардзеец, апрануты ў каланіяльную форму салдата часоў амерыканскай рэвалюцыі, з паднятай шабляй стаіць на абароне Канстытуцыі. Унізе размешчаны дэвіз In God We Trustангл.: Мы верым у Бога), хоць гэтага дэвізу няма ні на пячатцы, ні на гербе. Вакол герба і дэвізу, па акружнасці, намаляваныя трынаццаць белых зорак, якія сімвалізуюць Джорджыю і 12 іншых штатаў, якія сфармавалі Злучаныя Штаты Амерыкі.

Сцяг часта называюць «Зоркі і поласы Джорджыі», як адрозненне ад першага сцяга Канфедэратыўныя Штатаў Амерыкі, на аснове якога ён быў створаны.

Гісторыя сцяга[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычныя сцягі Джорджыі

Сцяг выкарыстоўваўся, але не быў прынят афіцыйна Рэканструкцыя сцяга па апісанню Да 1879

17.10.1879 — 22.08.1905

22.08.1905 — 17.08.1914

17.08.1914 — 21.08.1916

21.08.1916 — 01.07.1956

01.07.1956 — 31.01.2001

31.01.2001 — 25.04.2003

З 25.04.2003

Сцяг штата Джорджыя 1956 года ўтрымлівае ваенны сцяг Канфедэрацыі. З цягам часу гэта стала расцэньвацца немалай колькасцю жыхароў, як настальгія па канфедэратыўным Штатам Амерыкі і сімвалу панавання «белых», абгрунтоўваючы гэта тым, што дадзены сцяг быў прыняты не падчас Грамадзянскай вайны ў ЗША, а ў 1956 годзе — падчас барацьбы за дэсегрэгацыю. Яшчэ ў 1956 годзе падтрымка сцяга не была аднадушнай, многія згаджаліся з заявай «Саюзу Дачок Канфедэрацыі», што дадзеная замена сцяга абвострыць расавыя супярэчнасці.

Палітычны ціск, накіраваны на замену сцяга, узмацніўся ў 1990-я гады, асабліва падчас падрыхтоўчага перыяду да Алімпійскіх Гульняў 1996, якія былі праведзены ў сталіцы Джорджыі Атланце. National Association for the Advancement of Colored People (NAACP) засяродзілася на сцягу Джорджыі, як на галоўнай праблеме і некаторыя дзелавыя лідары ў Джорджыі адчувалі, што негатыўнае ўспрыманне сцяга прычыняе эканамічную шкоду штату. Многія жыхары і некаторыя палітычныя дзеячы Джорджыі адмаўляліся падымаць сцяг 1956 года. Замест іх яны паднімалі папярэднія сцягі штата.

У 2001 годзе губернатар Рой Барнес (Roy Barnes) паспешліва правёў замену сцяга праз Генеральную Асамблею Джорджыі. Было прынята кампраміснае рашэнне, на новым сцягу, унізе, на залатой стужцы, пад словамі «Гісторыя Джорджыі», былі змешчаныя паменшаныя версіі папярэдніх сцягоў штата — першы сцяг Джорджыі (да 1879), сцяг 1916 года, спрэчны сцяг 1956 года. Таксама былі намаляваныя першы (13 зорак) і бягучы (50 зорак) сцягі ЗША.

У тым жа 2001 годзе Паўночнаамерыканская вексілалагічная асацыяцыя, у праведзеным аглядзе сярод сцягоў Паўночнай Амерыкі, большасцю галасоў прызнала сцяг Джорджыі (узору 2001 года) горшым, заявіўшы, што сцяг «парушае ўсе правілы пабудовы сцяга».