Сцяг Намібіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Намібія
Зацверджаны 21 сакавіка 1990
Прапорцыя Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 2:3

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Намібія быў упершыню падняты ў дзень абвяшчэння незалежнасці краіны, 21 сакавіка 1990 года, і апісаны ў дадатку 6 Канстытуцыі Рэспублікі Намібія.

Сімволіка[правіць | правіць зыходнік]

Колеры сцяга Рэспублікі Намібія і іх размяшчэнне заснаваныя на колерах сцягу Народнай арганізацыі Паўднёва-Заходняй Афрыкі, СВАПО (анг. South West Africa People's Organization, SWAPO), які існуе з 1971 года і які складаецца з трох гарызантальных роўнавялікіх палос - сіняй, чырвонай і зялёнай, і на колерах і іх размяшчэнні на сцягу Дэмакратычнага Альянсу Турнхале, вядомага з 1989 года, які складаўся з белага палотнішча з шырокімі ўзыходзячымі сіняй і чырвонай дыяганальнымі палосамі.

Лічыцца, што сонца сімвалізуе жыццё і энергію, яго залаты колер - пустыню Наміб і мінеральныя багацці Намібіі, сіні - неба і Атлантычны акіян, а таксама значнасць вады ў засушлівых клімаце. Чырвоны колер увасабляе народ, яго гераізм і рашучасць пабудаваць будучыню з роўнымі магчымасцямі для ўсіх. Зялёны - сімвал прыродных рэсурсаў, белы - міру і адзінства.