Сэндайскі сквер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сэндайскі сквер
Дэкаратыўны ручай і элемент сквера
Дэкаратыўны ручай і элемент сквера
Асноўная інфармацыя
Тыппарк
Дата заснавання2002 
Размяшчэнне
53°53′46″ пн. ш. 27°32′27″ у. д.HGЯO
Раён[[Маскоўскі|Маскоўскі]]
МетроПлошча Леніна 
Сэндайскі сквер (Мінск Цэнтр)
Сэндайскі сквер
Сэндайскі сквер
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сэнда́йскі сквер — парк культуры і адпачынка ў цэнтры Мінска. Названы ў гонар японскага горада Сэндай — горада-пабраціма беларускай сталіцы.

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Сквер размешчаны паміж вуліцамі Мяснікова і Няміга, побач з Беларускім дзяржаўным музычным тэатрам і плошчай Францішка Багушэвіча.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Створаны ў 2002 годзе (арх. Г. Аксёнава і А. Галякоў)[1][2]. 6 красавіка таго ж года перад будынкам Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра ўсталяваны «Гадзіннік сяброўства» — «падарунак ад жыхароў г. Сэндай у гонар 30-й гадавіны ўсталявання пабрацімскіх адносін паміж г. Сэндай і г. Мінск». Гадзіннік уяўляе сабой варыянт класічнага японскага вулічнага гадзінніка ад кампаніі «Citizen», які працуе на сонечных батарэях. Яго двайны цыферблат паказвае мінскі і сэндайскі час.

У 2007 г. дэлегацыя мэрыі Сэндая пасадзіла ў скверы саджанцы сакуры.

У 2008 г. у скверы з’явіліся дэкаратыўныя элементы, зробленыя ў японскім стылі: фантан у выглядзе дэкаратыўных масак, мост з элементамі бамбука.

30 чэрвеня 2009 г., у рамках святкавання Дзён Сэндая ў Мінску, адбылася цырымонія пасадкі ў Сэндайскім скверы алеі горнай сакуры — сімвала Японіі.

14 сакавіка 2011 г. у скверы дзясяткі мінчан запалілі свечкі ў знак падтрымкі жыхароў Японіі, якія пацярпелі ад разбуральнага землетрасення і цунамі. Яны таксама прынасілі кветкі і папяровых жураўлікаў: па старажытнай японскай традыцыі, калі зрабіць з паперы тысячу такіх птушак, то любое жаданне здзейсніцца. Тады ж да галін аднаго з дрэваў былі прывязаны стужкі з надпісам «Малітва за Японію». Акцыя несла дабрачынны характар.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Прыпынак «Сэндайскі сквер»:

аўтобус: 24, 38, 65, 73, 163; тралейбус: 29, 37, 46

Прыпынак «Музычны тэатр»:

аўтобус: 23, 46, 57, 74с, 78, 151э; тралейбус: 4, 7, 12, 29, 36, 37, 40, 44, 46, 53, 58

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Аксенова Анна Алексеевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  2. Анна Аксенова: «Ландшафтный архитектор — удивительная профессия»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]